Фінская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінская мова
Remove ads

Фі́нская мова (па-фінску: suomen kieli) — мова паўночнае галіны прыбалтыйска-фінскае падгрупы фіна-вугорскае групы ўральскае моўнае сям’і. Афіцыйная мова Фінляндыі й Эўразьвязу.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Фінская мова адносіцца да моваў аглютынацыйнага тыпу. Пісьмовасьць на базе лацінскага абэцэда.

Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з XVI стагодзьдзя. Першую кнігу — пераклад Новага Запавету — выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыколя. Літаратурная мова ўзьнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагодзьдзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.

Некалькі стагодзьдзяў фінская мова разьвівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадзтва, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся швэдзкай мовай. Гэтая сытуацыя была зьмененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнаньня фінскай мовы зрабіў знакаміты філёзаф, публіцыст і дзяржаўны дзяяч Ёган Вільгельм Шнэльман.

Remove ads

Дыялекты і літаратурная мова

Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай даволі вялікая розьніца.

Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.

Натуральна, што фінская мова не пазьбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывала швэдзкая і нямецкая, пасьля расейская, а ў апошнім часе ангельская мова.

Марфалёгія

У фінскай мове два лікі і 16 склонаў (зь якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моваў, у фінскай няма родавай дыфэрэнцыяцыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads