Фляндрская бітва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фляндрская бітва
Remove ads

Фляндрская бі́тва, Іпрская бітва (1914) альбо Першая Іпрская бітва (18 кастрычніка 1914 — 22 лістапада 1914) — бітва паміж нямецкімі і саюзнымі войскамі падчас Першай сусьветнай вайны. Характарызуецца як апошняя манэўраная апэрацыя на Заходнім фронце. Скончылася безвынікова для абодвух бакоў.

Хуткія факты Фляндрская бітва, Дата: ...
Remove ads

Напярэдадні бітвы

Да кастрычніка практычна ўсе вучасткі Заходняга фронту сталі пазыцыйнымі. Ахапіць флянгі адзін аднаго абоім бакам цяпер не было магчымасьці, аднак абарона яшчэ не паўсюль была дастаткова моцнай. Да таго ж, супернікі яшчэ не валодалі дакладнымі зьвесткамі пра колькасьць і склад армій, што ім супрацьстаялі і меркавалі, што магчыа выйграць вайну калі нанесьці рашучы і моцны ўдар. Гэта сталася тым, што нямецкае і брытанскае камандваньні распрацавалі плян наступу ва Фляндрыі. Мэтаю нямецкага боку быў захоп францускіх партоў на беразе праліву Па-дэ-Кале. Гэты ўдар наносіўся галоўным чынам супраць Брытанскага Экспэдыцыйнага Корпусу, паколькі захоп партоў моцна б парушыў сувязь брытанскай арміі з радзімай. Для ажыцьцяўленьня гэтага пляну была сфармаваная новая 4-я армія. Во Фляндрыі знаходзіліся францускія, брытанскія і бэльгійскія войскі. Нямецкі наступ плянаваўся на фронце працягласьцю ў 70 км.

Брытанскае камандаваньне пад кіраўніцтвам Джона Фрэнча, у сваю чаргу, зьбіралася наступаць у глыб Бэльгіі з мэтаю глыбокага ахопу нямецкіх армій у Францыі. Аднак яно моцна недаацэньвала групоўку немцаў, да якіх пачало ўжо паступаць папаўненьне ў выглядзе сфармаваных у жніўні 1914 году шасьці «добраахвотніцкіх» карпусоў. Брытанскія пляны выклікала непакой францускага камандаваньня, так як непазьбежна прыводзіла да расьцягваньня лініі фронту і зьяўленьня на ёй не прыкрытых войскамі вучасткаў. Таму французы не падтрымалі брытанскія пляны і пачалі ўмацоўваць свае вучасткі фронту.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Пагранічная бітва (1914)
  • Другая бітва пры Іпры
  • Трэцяя бітва пры Іпры
  • Чацьвёртая бітва пры Іпры
  • Бітва пры Месэні (1914)
  • Бэльгія в Першай сусьветнай вайне

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads