Першая ліга чэмпіянату Чарнагорыі па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга 2019—2020 гадоў — 14-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Чарнагорыі, які пачаўся 3 жніўня 2019 году. У зьвязку з пандэміяй каранавірусу 13 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі. Матчы ўзнавіліся 30 траўня 2020 году і праводзіліся да 30 чэрвеня. 7 ліпеня 2020 году Футбольны зьвяз Чарнагорыі прыняў рашэньне пра завяршэньне турніру з-за пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне, аднак пастанавіў правесьці пераходныя матчы.

Чэмпіёнам стала «Будучнаст», якая тым самым здабыла свой чацьвёрты тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Remove ads

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Падгорыца» і «Ком». Гэтыя клюбы замянілі «Лоўчэн» і «Морнар».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Жарабя.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Буд ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Цітаград» і «Ком», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Першай лізе, супрацьстаялі «Езеру» і «Бокелю», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Цітаград», які захаваў месца ў Першай лізе, і «Езера», якое павысілася. «Ком» жа адправіўся ў Другую лігу.

Больш інфармацыі Каманда 1, Сума ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads