Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква саборная Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца на высокім беразе ракі Сажа, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Румянцавых і Паскевічаў і выходзіць галоўным фасадам на гістарычны Рынак[a], адна з кампазыцыйных дамінантаў пляцу. Дзее, катэдральны сабор Гомельскай япархіі. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′26.63″ пн. ш. 31°01′02.5″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гомельская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Джон Кларк[d] |
Дата заснаваньня | 18 кастрычніка 1809 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | soborgomel.cerkov.ru |
Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1809—1824 гадох на сродкі графа Румянцава паводле праекту архітэктара Джона Кларка. Закладка сабора адбылася 18 кастрычніка 1809 году протярэем Янам Грыгаровічам, асьвячэньне — 9 траўня 1824 году.
У 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1932 годзе тут разьмясьцілі экспанаты краязнаўчага музэю, у 1935 годзе — аддзел гістарычнага музэю, а ў 1939 годзе — антырэлігійны аддзел. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941 годзе царква зноў пачала дзеяць. У 1949—1951 гадох праводзіўся капітальны рамонт будынка царквы. У 1960 годзе савецкія ўлады зноў зачынілі царкву, у будынку якой у 1962—1988 гадох працаваў плянэтар.
1 жніўня 1988 году пачалося аднаўленьне будынка царквы, у верасьні 1989 году яго перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. 7 студзеня 1990 году ў царкве адбылася першая літургія. У 1991—1992 гадох замест аднаўленьня аўтэнтычнай 1-яруснай званіцы збудавалі новую 2-ярусную. У 1996 годзе ў ахоўнай зоне збудавалі новы хрысьцільны храм у імя Яна Прадцечы.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Мае цэнтрычную кампазыцыю. У пляне гэта выцягнуты крыж з разьвітым трансэптам, кароткім сярэднім нэфам і невялікімі рызьніцамі абапал алтарнай часткі. Сяродкрыжжа завяршаецца купалам на высокім сьветлавым барабане, які ў інтэр’еры абапіраецца на 4 слупы. Крылы трансэпта і нэфы накрываюцца пакатымі 2-схільнымі дахамі. На тарцах чатыры дарычныя 6-калённыя портыкі, з бакоў нэфа рады паўкалёнаў. У афармленьні фасадаў выкарыстоўваюцца асноўныя клясыцыстычныя элемэнты дэкору: трыгліфы на фрызе, сухарыкі, што падтрымліваюць карніз, паўкруглыя сандрыкі аконных праёмаў барабана.
У левай частцы трансэпта знаходзіцца магіла графа Румянцава, на якой стаіць копія скульптуры італьянскага майстра А. Кановы «Багіня міру», сьцены над магілай у абразах, сярод якіх копія з карціны італьянскага мастака Карэджа[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1901 г.
- 1901 г.
- 1902 г.
- 1909 г.
- 1911 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1913 г.
- 1913—1918 гг.
- люты 1917 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1929 г.
- 1929 г.
- 2 траўня 1936 г.
- А. Арцем'еў, 1937 г.
- А. Арцем'еў, 1937 г.
- А. Арцем'еў, 1937 г.
- Б. Брадоцкі, кастрычнік 1940 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 6 лістапада 1941 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1942 г.
- 1942 г.
- 1943 г.
- С. Шыманскі, 1949 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads