Плянэта Зямля «Гугла» (наркам. Планета Зямля «Гугла») — кампутарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сфэры.
Хуткія факты Дата заснаваньня / стварэньня, Прызначэньне ...
Плянэта Зямля Гугла

віртуальны глобус| Дата заснаваньня / стварэньня | 11 чэрвеня 2001 |
|---|
| Прызначэньне | віртуальны глобус |
|---|
| Уладальнік | Гугл |
|---|
| Выданьне | Google Earth VR |
|---|
| Стваральнік | Гугл |
|---|
| Распрацоўнік | Гугл, Michael T. Jones |
|---|
| Выдавец | Гугл |
|---|
| Плятформа | браўзэр, Microsoft Windows |
|---|
| Дата публікацыі | 2001 |
|---|
| Краіна паходжаньня | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
|---|
| Мова твору | некалькі моваў |
|---|
| Адлюстроўвае | Зямля |
|---|
| Абслуговая арганізацыя | Гугл |
|---|
| Счытвальны фармат файлу | Keyhole Markup Language, Keyhole Markup Language Zipped, Google Earth placemark, Google Earth placemark (Unicode) |
|---|
| Запісвальны фармат файлу | Keyhole Markup Language, Keyhole Markup Language Zipped, Google Earth placemark, Google Earth placemark (Unicode) |
|---|
| Набор інструмэнтаў ці асяродзьдзе праграмаваньня GUI | Qt |
|---|
| Спосаб уводу | кампутарная клявіятура, кампутарная мыш |
|---|
| Мова праграмаваньня | C++ |
|---|
| Вэрсія | 7.3.6.10201 (64-bit), 10.75.0.1, 10.75.0 |
|---|
| Афіцыйная праграма | Google Earth |
|---|
| Афіцыйны вэб-сайт | https://earth.google.com/ |
|---|
| Афіцыйны блог | https://blog.google/products/earth/ |
|---|
| Мае якасьць | трохмерная кампутарная графіка |
|---|
| Ліцэнзія | бескаштоўнае апраграмаваньне |
|---|
| Статус аўтарскіх правоў | ахоўваецца аўтарскім правам |
|---|
| Выкарыстоўваецца | Liquid Galaxy |
|---|
| Выкарыстоўвае | спадарожнікавыя здымкі, аэрафотаздымка, Google Street View |
|---|
| Ідэнтыфікатар WordLift | http://data.thenextweb.com/tnw/entity/google_earth |
|---|
| Клясыфікацыйны код ACM (2012) | 10011478 |
|---|
| Цэтлік на Stack Exchange | https://stackoverflow.com/tags/google-earth |
|---|
| Пошукавая маска URL | https://earth.google.com/web/search/$1/ |
|---|
Закрыць
Акрамя гэтага, праграма зьмяшчае шмат мапаграфічнае інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была распрацаваная кампаніяй «Кіхоўл», якую набыло амэрыканскае прадпрыемства «Гугл» у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадасяжным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[1][2], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камэрцыйнага выкарыстаньня.
У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назваю Плянэта Зямля «Гугла» дагэтуль распаўсюджвалася для сыстэмаў, працуючых на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux вэрсіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзэрнае пашырэньне, якое выйшла 28 траўня 2008 году.[3] З 28 кастрычніка 2008 году працуе на плятформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.