Плянісфэра Маўро
вэнэцыянская мапа сьвету 1450 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Плянісфэра» Маўро — вэнэцыянская мапа сьвету 1450 году.
Мапограф Фра Маўро быў манахам ордэна камальдулаў з манастыра сьвятога Міхала ў Вэнэцыянскай рэспубліцы. Ягоная мапа была першай, дзе пазначылі землі Вялікага Княства Літоўскага. На мапе адлюстравалі такія рэкі, як Дзьвіна, Нёман і Дняпро. Аўтар нанёс на мапу дарогі, якія злучалі ваяводзтвы ВКЛ, а таксама буйныя гарады, сярод якіх былі Полацак, Смаленск, Віцебск і Горадня. Адначасна на мапе суседнічалі такія тапонімы, як эўрапейская Сарматыя, Чорная Русь, Літва, Чырвоная Русь і Белая Русь[1].
У ліпені 2014 году копію «Плянісфэры» Фра Маўро прадставілі ў менскай арт-прасторы «Цэх» на выставе «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах». Адным з арганізатараў выставы быў кнігавыдавец Эдуард Куфцерын, а навуковым рэдактарам выступіў Алег Дзярновіч[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads