Сарматыя
старажытная дзяржава сарматаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сарматыя (па-лацінску: Sarmatia) — позьнеантычная назва Ўсходняй Эўропы, асноўным насельніцтвам Сарматыі былі сарматы.
Знаходзіляся ў Паўночным Прычарнамор’і — ад Сармацкіх гор (Бяскіды ў Польшчы), Віслы да Сармацкага мора (Балтыка) і Гіпэрбарэйскіх гор (Урал). Ён згадваецца ў творах антычных аўтараў як прарадзіма качавога іранамоўнага народа сарматаў. У часы Пталемэя лічылася, што мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіла па Танаісу (Дону), таму Сарматыя падзялялася на эўрапэйскую й азыяцкую. У працах вучоных эпохі Сярэднявечча й Адраджэньня яно выкарыстоўвалася як сынонім Усходняй Эўропы. Пад Сарматыяй разумелася тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага й Каралеўства Польскага[1] (у т.л. тэрыторыі сучаснай Беларусі[2]).
Сарматыя Пталемэя дзялілася на Азыяцкую[3] і Эўрапэйскую[4]:
Remove ads
![]() |
1. Эўрапэйская Сарматыя абмяжоўваецца на поўначы Сармацкім акіянам па Венедзкім заліве й часткай невядомай зямлі. Апісаньне такое:
5. З захаду Сарматыя абмяжоўваецца ракой Вістулай, часткай Нямеччыны, якая ляжыць паміж яе вытокамі й Сармацкімі гарамі, і самімі гарамі, аб становішчы якіх ужо сказана. 6. Паўднёвую мяжу складаюць: язігі метанасты (перасяленцы) ад паўднёвай мяжы Сармацкіх гор да пачатку гары Карпата, якая знаходзіцца пад 46° - 48° 30′, і суседняя Дакія каля той жа паралелі да вусьця ракі Барысьфена, і далей берагавая лінія Понта докі Керкі. 10. Усходнюю мяжу Сарматыі складаюць: пярэсмык ад ракі Керкініта, возера Віка, берагавая лінія Меатыйскага возера да ракі Танаіса, самая рака Танаіс, нарэшце мерыдыян, які ідзе ад вытокаў Танаіса да невядомай зямлі да вышэйсказанай мяжы. |
![]() |
Remove ads
![]() |
32. Азыяцкая Сарматыя мяжуе з поўначы зь невядомай зямлёй;
з захаду — эўрапэйскай Сарматыяй да вытокаў ракі Танаіса й самой ракой Танаісам да ўпадзеньня яго ў Меатыйскае возера, а таксама ўсходняй часткай Меатыйскага возера, ад Танаіса да Кімерыйскага Баспора. |
![]() |
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads