Плястмаса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плястма́са (плястычныя масы) — штучныя арганічныя матэрыялы, асновай якіх зьяўляюцца сынтэтычныя або прыродныя высокамалекулярныя злучэньні (палімэры). Выключна шырокае прымяненьне атрымалі плястмасы на аснове сыстэтычных палімераў. Плястмасы фармуюць пры павышанай тэмпэратуры, у той час калі яны маюць высокую плястычнасьць. Сыравінай для атрыманьня палімераў зьяўляецца нафта, прыродны газ, каменны вугаль, лупняк. Назва «плястмасы» азначае, што гэтыя матэрыялы пад узьдзеяньнем нацяпленьня і ціску здольныя фармавацца і захоўваць пасьля ахалоджваньня або ацьвярдзеньня зададзеную форму. Працэс фармаваньня суправаджаецца пераходам плястычна дэфармуемага (вязкацякучага) стану ў шклопадобны стан.

Remove ads
Гісторыя
У 1600 гады да н. э. у Мэзаамэрыцы выкарыстоўвалі натуральны каўчук для вырабу мячоў і статуэтак[1]. Раньнія плястмасы мелі біялягічнае паходжаньня, як то яйкі й бялок з крыві, якія зьяўляюцца арганічнымі палімерамі. У 1800-х гадох разьвіцьцё плястыкі паскорылася з вынаходзтвам Чарлзам Гуд’еарам працэсу вульканізацыі ў якасьці шляху вырабу тэрмарэактыўных матэрыялаў, атрыманых з натуральнага каўчуку. У 1830 годзе ангельскі вынаходнік Ўолтан вынайшаў ліноліюм, выкарыстоўваючы замест каўчука лінаксын.
У пачатку 1900-х гадох быў вынайшаны бакеліт, першы цалкам сынтэтычны тэрмарэактыў. Вынаходзтва належыла бэльгійскаму хіміку Лео Бакелянду. У 1922 годзе нямецкі хімік Герман Штаўдынгер, які стаў нобэлеўскім ляўрэатам у 1953 годзе, вызначыў малекулярную будову плястмасы. Неўзабаве пачалася вытворчасьць сылікону. Пазьней гэта паспрыяла стварэньню акрылу, паралёну, паліфэну і поліўрэтану[2].
У 1933 годзе поліэтылен быў вынайдзены дасьледчыкамі кампаніі Imperial Chemical Industries (ICI) Рэджыналдам Гібсанам і Эрыкам Фосэтам[1]. Пасьля Першай сусьветнай вайны разьвіцьцё хімічнай тэхналёгіі прывяло да вынаходніцтва новых формаў плястмасаў, масавая вытворчасьць якіх пачалася ў 1940-я й 1950-я гады[3]. Поліпрапілен быў вынайдзны ў 1954 годзе італьянскім хімікам Джуліё Ната, ён быў запушчаны ў вырабніцтва ў 1957 годзе[1].
Remove ads
Адкіды
Тэрмін раскладаньня плястыкавага сьмецьця перавышае 450 гадоў. Пакінуты ў глебе плястык зьмяншае яе ўрадлівасьць праз паніжэньне колькасьці жывых мікраарганізмаў. Для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі плястыкавае сьмецьце спальваюць пры тэмпэратуры звыш +1000 °C. Аднак пры яго спальваньні ўтвараюцца такія дымавыя газы, як дыяксіны і фураны, што патрабуе ачысткі паветра[4].
У Беларусі
За 2022 год у Беларусі ўтварылася 280 000 тонаў плястыкавых адкідаў, то бо па 30 кг на душу насельніцтва. Зь іх 12 % плястыка спалілі пры тэмпэратуры звыш +1000 °C для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі. У паўторнае выкарыстаньне накіравалі яшчэ 9 % плястыка[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads