Пліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пліна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Ушачаў, каля вёскі Пліна.

Возера
Пліна
КраінаБеларусь
Плошча0,87 км²
Плошча вадазбору14,6 км²
Максымальная глыбіня18,2 м
Найбольшая даўжыня2,56 км
Найбольшая шырыня0,51 км
Даўжыня берагавой лініі6,58 км
Вышыня над узроўнем мора137 м[1]
Аб’ём вады6,01 млн м³
Каардынаты55°10′44.28″ пн. ш. 28°31′5.18″ у. д.
Пліна на мапе Беларусі
Thumb
Пліна
Пліна

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Пліны складае 0,87 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,2 м. Даўжыня возера — 2,56 км, найбольшая шырыня — 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,58 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,01 млн м³, плошча вадазбору возера — 14,6 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 17 м. На поўдні і поўначы вышыня схілаў складае 5—8 м. На захадзе схілы разараныя, на ўсходзе знаходзяцца пад выпасам. Берагі возера нізкія, на паўночным захадзе — сплавінныя.

Возера мае 2 выспы, агульная плошча якіх складае 6 га (0,06 км²). Ложа ўскладненая ўпадзінамі і мелямі.

Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 25 м.

У возера ўпадаюць 7 ручаёў і канаў, таксама выцякае ручай у возера Утвіна.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads