Полацкі летапіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

По́лацкі ле́тапіс — летапіс, існаваньне якога гіпатэтычна дапускаецца шэрагам гісторыкаў, але які не захаваўся. Мог быць складзены ў Полацку ў XII ст. На думку С. М. Салаўёва, У. Ц. Пашуты, Л. В. Аляксеева, урыўкі з гэтага летапісу ёсьць у Кіеўскім летапісе.

Хуткія факты Жанр:, Год напісаньня: ...

На думку прыхільнікаў гіпотэзы, на карысьць існаваньня такога летапісу сьведчыць апавяданьне ў Кіеўскім летапісе (пад 1159) пра вяртаньне на полацкі сталец, раней выгнанага палачанамі кн. Рагвалода-Васіля Барысавіча. Апавяданьне складзенае відавочцам зь яскравымі дэталямі. Другім доказам, на іхнюю думку, зьяўляецца фрагмэнт (пад 1180) з Іпацьеўскага сьпісу пра паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі пад Друцак, залежны ад смаленскіх князёў (тым часам смаленскім кн. быў Давыд Расьціславіч). Пра тутэйшы, полацкі запіс сьведчыць дэталізацыя — дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў.

Пра існаваньне летапісаньня ў Полацку наогул паведамляў В. М. Тацішчаў (пачатак XVIII ст.), які ў сваёй працы «Гісторыя Расейская» узгадваў пра сьпіс, які належаў пецярбурскаму архітэктару П. М. Яропкіну, і дзесяць разоў спасылаўся на зьмест сьпісу, які, аднак, не дайшоў да нашых дзён — зьнікнуў падчас пажараў у Маскве ў 1812 годзе. Гісторык выпісаў толькі некаторыя фрагмэнты, у тым ліку летапісны артыкул 1217 г., пра астатняе В. М. Тацішчаў заўважыў: «…много о полоцких, витебских и других князей писано, токмо я не имел времени всего выписать и потом не достал…»[1].

Магчыма, што ў Полацкай зямлі было створанае, а потым трапіла ў Кіеў і «Паданьне пра Ўсяславічаў», зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім сьпісе пад 1128 годам. На думку Ю. А. Зайца, яно зьяўляецца пераказам тэксту гістарычнае песьні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў кан. XI — пач. XII ст.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads