Уладзімер Пашута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Цярэ́нцевіч Пашу́та (рас. Владимир Терентьевич Пашуто; 19 кастрычніка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983, Масква) — савецкі гісторык-мэдыявіст. Доктар гістарычных навук, прафэсар, сябра-карэспандэнт АН СССР (з 1976 году).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Зь сям’і вышлага з полацкіх сялянаў прадпрымальніка і дачкі аднаго з слугаў імпэратарскай сям’і. Скончыў 41-ю працоўную школу ў Петраградзе, з посьпехам паступіў на гістарычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго ў 1941 годзе, дзе праслухаў курсы як гістарычнага, так і філялягічнага факультэтаў.
У гады нямецка-савецкай вайны знаходзіўся на камсамольскай працы. У 1945—1948 гадох — асьпірант акадэміка Барыса Грэкава.
У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю з гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, якая потым стала асновай аднайменнай манаграфіі (1950 год). Тады ж пачаў працаваць ў Інстытуце гісторыі (з 1969 году Інстытут гісторыі СССР) АН СССР.
У 1959 годзе выйшла ягоная манаграфія «Ўтварэньне Літоўскага гаспадарства» (рас. Образование Литовского государства), на гэтую тэму ў 1960 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю.
Кансультаваў Андрэя Таркоўскага ў час працы над фільмам «Андрэй Рублёў».
Працы з гісторыі старажытных дзяржаваў на тэрыторыі СССР зрабілі Ўладзімера Пашуту заснавальнікам сэктару гісторыі старажытных дзяржаваў у Інстытуце гісторыі СССР (1969 год).
З 1970 году — прафэсар Маскоўскага абласнога пэдагагічнага інстытуту імя Надзеі Крупскай.
З 1977 году адначасова быў загадчыкам аддзелу гісторыі дакапіталістычных фармацыяў у Інстытуце гісторыі пры АН СССР.
У 1977 годзе заснаваў сэрыю навуковых камэнтаваных выданьняў старажытных рукапісных тэкстаў пра землі й народы, якія засялялі раней Усходнюю Эўропу («Древнейшие источники по истории народов СССР», з 1993 году «Древнейшие источники по истории народов Восточной Европы»).
Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках ў Маскве.
Remove ads
Памяць
З 1988 году, пятай гадавіны з дня сьмерці Ўладзімера Пашуты праводзяцца навуковыя Чытаньні яго памяці. Яны атрымалі агульнае найменьне «Ўсходняя Эўропа ў старажытнасьці й сярэднявеччы» (рас. Восточная Европа в древности и средневековье), з 1992 году праводзяцца штогод пад эгідай Расейскага гуманітарнага навуковага фонду, спачатку ў Інстытуце расейскай гісторыі РАН, з 1999 году — у Інстытуце ўсеагульнай гісторыі РАН.
Старшынём аргкамітэту ў 1988—1995 гадох быў А. П. Навасельцаў (з 1996 году — Е. А. Мельнікава).
Арганізатары канфэрэнцыі працягнулі навуковую традыцыю Пашуты: дасьледаваньне гісторыі Старажытнай Русі ў шырокім міжнародным кантэксьце і ў параўнаньні з гісторыяй краінаў у той жа гістарычны пэрыяд.
Remove ads
Асноўныя працы
Аўтар шматлікіх прац (15 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў) з гісторыі СССР эпохі фэўдалізму (гісторыя Расеі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі), крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі.
- Пашуто В. Т. Александр Невский и борьба русского народа за независимость. М., 1951.
- Пашуто В. Т. Очерки по истории Галицко-Волынской Руси. М., 1950.
- Пашуто В. Т. Против некоторых буржуазных концепций образования Литовского государства. — Вопросы истории, 1954, № 8, с, 165—169.
- Пашуто В. Т. Помезания. «Помезанская правда» как исторический источник изучения общественного и политического строя Помезании XIII—XIV вв. М., 1955.
- Пашуто В. Т. Героическая борьба русского народа за независимость (XIII век). М., Госполитиздат, 1956.
- Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. М., 1959.
- Пашуто В. Т. Труды польского академика Г. Ловмяньского по истории Литвы, Руси и славянства // Вопросы истории. 1959. № 10.
- Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. и др. Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965.
- Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968.
- Пашуто В. Т. Эволюция политического строя Руси (X—XIII вв.). — In: L’Europe aux IX-e — XI-e siècles. W-wa, 1968, p. 241—247.
- Пашуто В. Т. Русско-скандинавские отношения и их место в истории раннесредневековой Европы. — В кн.: Скандинавский сборник, вып. 15. Таллин, 1970, с. 51—62.
- Пашуто В. Т. Реваншисты-псевдоисторики России («Научно-популярная серия АН СССР»). М., 1971.
- Пашуто В. Т. Летописная традиция о «племенных княжениях» и варяжский вопрос, 1973.
- Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. Пути развития феодализма (Закавказье. Средняя Азия, Русь, Прибалтика). М., 1972.
- Пашуто В. Т. Александр Невский (Серия «ЖЗЛ», вып. 542). М., Молодая гвардия, 1974, 1975.
- Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. М., 1982.
- Пашуто В. Т. Русские историки-эмигранты в Европе. М., 1992.
- Пашуто В. Т. Русь. Прибалтика. Папство (Древнейшие государства Восточной Европы, 2008 год). — М.: Русский фонд содействия образованию и науке, 2011. — 688 с.
Remove ads
Летувізацыя
У сваёй манаграфіі «Образование Литовского государства» (Масква, 1959 год) сфальсыфікаваў зьмест ліста вялікага князя Гедзіміна да манахаў-францішканаў Саксоніі. Калі напраўду літоўскі гаспадар ставіў умову і пажаданьне, каб прызначаныя для касьцёлаў у Вільні і Наваградку місіянэры абавязкова ведалі польскую, зэмгальскую і рускую мовы[1][2], то Пашута — які ў рэчышчы палітыкі летувізацыі сьцьвярджаў летувіскі характар ВКЛ — заявіў, што Гедзімін у гэтым сваім лісьце нібы казаў пра валоданьне «летувіскай, польскай і зэмгальскай мовамі»[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads