Полдарк

сэрыя гістарычных раманаў Ўінстана Грэма From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

„По́лдарк“ (па-ангельску: Poldark) — сэрыя гістарычных раманаў Ўінстана Грэма, выдадзеных у пэрыяд з 1945 да 2002 рокаў[2]Брытанская вяшчальная карпарацыя“ двойчы зьняла паводле твораў тэлесэрыялы: у 1975 і ў 2015.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Час падзеяў

Сэрыя складаецца з 12 раманаў, дзеяньне першых сямі зь якіх адбываецца ў XVIII стагодзьдзі і сканчаецца на Раство 1799 року; астатнія пяць апісваюць падзеі XIX стагодзьдзя і жыцьці нашчадкаў галоўных пэрсанажаў першых частак.

Раманы

Кожны з раманаў мае падзагаловак Раман пра Корнўал[3].

Больш інфармацыі № п/п, Назва ...
Remove ads

Галоўныя пэрсанажы

  • Рос Полдарк — галоўны пратаганіст сэрыі. Афіцэр Брытанскай арміі, які вяртаецца ў родны Корнўал з вайны ў Амэрыцы. Але выяўляецца, што яго ўжо лічылі памерлым, і Элізабэт Чынавэт, сяброўка ягонага дзяцінства, выходзіць замуж за ягонага кузэна Фрэнсіса. Рос бярэцца за аднаўленьне зьбяднелага бацькоўскага маёнтку і спрабуе адкрыць закінутыя медныя шахты. Празь некалькі гадоў Рос жэніцца з Дэмэлзай Карн — бадзяжку, якую раней узяў сабе за служку. За 20 гадоў яны мецьмуць пяцёх дзяцей[5].

У сваёй біяграфіі Ўінстан Грэм згадваў, што правобразам Роса стаў пілёт-зьнішчальнік, зь якім аўтар пазнаёміўся на II сусьветнай вайне[6].

Дэмэлза Полдарк (Карн)

Шахтэрская дачка, узятая Росам Полдаркам у маёнтак з Рэдруцкага кірмашу разам з сваім сабакам Гэрыкам. Неадукаваная і грубая — поўная процілегласьць далікатнай Элізабэт — на службе ў Роса яна расквітае і ўрэшце становіцца ягонай жонкай. Дэмэлза адважная і бясконца адданая мужу, але імпульсіўная, што можа ім абодвум прыносіць праблемы. Мае шасьцёх братоў.

Дўайт Эніс

Малады доктар, які скончыў навучаньне ў Лёндане. У Корнўале ён хутка завязвае знаёмства з Росам, якое стане доўгім і трывалым. Добрасумленны і шляхетны, часам лекуе бедных пацыентаў бясплатна. Ягоны раман з маладой шахтэрскай жонкай прыводзіць да трагічных вынікаў. Пасьля выратаваньня з францускага лягеру ён канец канцоў жэніцца з маладой спадчыньніцай Кэралайн Пэнвэнэн.

Кэралайн Эніс (Пэнвэнэн)

Кэралайн — сірата, выхаваная сваім заможным дзядзькам Рэем. Натурыстая і незалежная, заводзіць раман з Дўайтам Энісам супраць волі дзядзькі, у выніку чаго ўцякае ад мужа. Пасьля ўратаваньня Дўайта зь лягерю ў Францыі яны ўрэшце бяруцца шлюбам і мецьмуць трох дачок.

Элізабэт Полдарк (Чынавэт)

Першы аб’ект каханьня Роса Полдарка, прычым узаемна. Аднак, вырашыўшы, што Рос загінуў на вайне ў Амэрыцы, выходзіць замуж за ягонага стрыечнага брата Фрэнсіса. Пасьля мужавай сьмерці вымушаная трываць галечу і самоту, пакуль не згаджаецца стаць жонкай Джорджа Ўорлегана. Мае двух сыноў: Джэфры Чарльза (ад Фрэнсіса) і Валентына (меркавана ад Джорджа) — а таксама дачку Урсулу, пры родах якой памірае. Згвалтаваная Росам перад шлюбам з Джорджам, таму ў «Бурным прыліве» сьцьвярджаецца, што ўсе трое ейных дзяцей былі ад розных бацькоў.

Джордж Ўорлеган

Трыкляты Росаў вораг з новага клясу прамыслоўцаў і банкіраў. Шляхта лічыць яго выскачкам праз паходжаньне, аднак сваімі бессардэчнасьцю і падступнасьцю ён здабывае вялікі ўплыў. Заўсёды бездакорна апрануты, элегантны, безупынна прыдумляе пляны ўзбагачэньня за кошт іншых, у тым ліку Полдаркаў. Закохваецца ў Элізабэт і пасьля таго, як яна аўдавела, дабіваецца й ейнай рукі.

Фрэнсіс Полдарк

Стрыечны брат Роса, цюхцяй, але можа быць вельмі адданым і ўпартым. У дзяцінстве абодва кузэны сябравалі, але пасьля вясельля Фрэнсіса з Элізабэт стасункі разладзіліся, што аказала ўплыў на іх усіх. З Элізабэт мелі аднаго сына.

Вэрыці Блэймі (Полдарк)

Фрэнсісава сястра, а Росава стрыечная сястра. Вэрыці прасьцячка, кудлатая і гаваркая. Добрасумленна выконвала свае абавязкі па доглядзе за маёнткам бацькі Чарльза Полдарка і ня была адданая замуж. Пазнаёміўшыся з капітанам карабля Эндру Блэймі, яны пачынаюць сустракацца. Аднак неўзабаве раскрываецца ягоная страшная тайна, празь якую Вэрыці можа пазбавіцца свайго шчасьлівага шанцу.

Айцец Осбарн Ўітўарт

Осбарн Ўітўарт у першых раманах фігуруе эпізадычна, але становіцца адным з асноўных пэрсанажаў другой часткі, калі жэніцца з Марвэнай Чынаўэт, стрыечнай сястрой Элізабэт, якая кахае Дрэйка Карна, Дэмэлзавага брата. Асноўныя хобі Ўітўарта — грошы і жанчыны. Ён прастацкі і напышлівы; прамаўляе такія казані, якія больш прыніжаюць парафіянаў, чым абнадзейваюць. Сэксуальна гвалтуе сваю жонку; калі падчас цяжарнасьці яна больш ня можа задавальняць ягоныя патрэбы, ён заводзіць інтрыжку зь ейнай пятнаццацігадовай сястрой Равэлай, што стане для яго крахам. Мае сына і двух дачок.

Remove ads

Экранізацыі

  • У 1975—1977 роках Бі-Бі-Сі прадставіла тэлесэрыял Полдарк па першых сямі кнігах сэрыі. У галоўных ролях зьняліся Робін Эліс (Рос Полдарк) і Ангарад Рыс (Дэмэлза).
  • У 1996 року HTV(en) паказала пробную сэрыю(d) Прыхадня з мора, настолькі супярэчлівую, што фаны пікетавалі офіс тэлеканалу ў Брысталі[7]. Працягу паказаў не было[8].
  • У 2015 року Бі-Бі-Сі распачала новую экранізацыю першых сямі кнігаў сэрыі пад старой назвай, галоўныя ролі гэтым разам выканалі Эйдэн Тэрнэр і Элеанор Томлінсан[9]. Выйшлі 5 сэзонаў, апошняя сэрыя пятага сэзону была паказаная 26 жніўня 2019.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads