Польская акадэмія навук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Польская акадэмія навук
Remove ads

По́льская акадэ́мія наву́к (па-польску: Polska Akademia Nauk, ПАН) — дзяржаўная акадэмія навук Польшчы, што зьяўляецца з аднаго боку, на ўзор Францускай акадэміі навук, установай, якая аб’ядноўвае польскіх навукоўцаў, а зь іншага — сеткай кіраваных з цэнтру дзяржаўных навуковых інстытутаў, галоўнай задачай якіх зьяўляецца правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на высокім узроўні.

Thumb
Палац Сташыца, месцазнаходжаньне некалькіх інстытутаў I аддзяленьня ПАН, Варшава, вул. Новы Сьвят. Адміністрацыя акадэміі разьмяшчаецца ў палацы культуры і навукі.
Thumb
Будынак творчай працы ПАН у Сьвінауйсьці
Remove ads

Гісторыя

Заснаваць ПАН было вырашана на I кангрэсе польскай навукі (29.06-2.07.1951). Гэта рашэньне было зьвязана зь ліквідацыяй Польскай акадэміі ведаў (па-польску: Polska Akademia Umiejętności) і Варшаўскага навуковага таварыства (па-польску: Towarzystwo Naukowe Warszawskie)[1]. Была ўтворана паводле статуту пра Польскую акадэмію навук ад 30 кастрычніка 1951 р., і яе палітычнай задачай быў кантроль вучонага асяродзьдзя[2]. Спачатку была толькі аб’яднаньнем навукоўцаў, аднак у 1960 р. была ператворана ў цэнтральную ўрадавую арганізацыю, які загадвае навукай у Польшчы і кіруе сеткай інстытутаў. У 1990 годзе ПАН страціла статус урадавай арганізацыі. Функцыі кантролю навукі на ўрадавым узроўні прыняў на сябе Камітэт навуковых дасьледаваньняў.

Прэзыдэнты

  • Ян Багдан Дэмбоўскі 1952—1956
  • Тадэвуш Катарбінскі 1957—1962
  • Януш Грашкоўскі 1962—1971
  • Уладзімеж Тшэбятоўскі 1971—1977
  • Вітольд Новацкі 1977—1980
  • Аляксандр Гейштар 1980—1983
  • Ян Караль Кастшэўскі 1984—1990
  • Аляксандр Гейштар 1990 — 31 сьнежня 1992
  • Лешак Кузьніцкі 1 студзеня 1993 — 31 сьнежня 1998
  • Міраслаў Масакоўскі 1 студзеня 1999 — 26 сьнежня 2001
  • Ежы Каладзейчак 16 студзеня 2002 — 31 сакавіка 2003 (в. а. прэзыдэнта)
  • Анджэй Лягоцкі 1 красавіка 2003 — 31 сьнежня 2006
  • Міхал Клябер 1 студзеня 2007 — 19 сакавіка 2015
  • Ежы Душынскі з 19 сакавіка 2015
Remove ads

ПАН як сетка інстытутаў

ПАН таксама валодае сеткай некалькіх дзясяткаў НДІ. Фармальна яны падпарадкоўваюцца кіраўнікам тэматычных аддзяленьняў ПАН і фінансуюцца непасрэдна Камітэтам навуковых дасьледаваньняў. Гэтыя НДІ ствараюць каля 2000 месцаў для навукоўцаў, а выдаткі на іх утрыманьне складаюць каля 1/3 выдаткаў дзяржаўнага бюджэту Польшчы на навуковыя дасьледаваньні (0,5% ВВП). У іх ня вучацца студэнты, але затое існуе асьпірантура, закончыўшы якую, асьпірант мае права атрымаць ступень доктара навук і прайсьці працэдуру габілітацыі.

Галоўнай задачай інстытутаў зьяўляецца правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на сусьветным узроўні. Дасьледаваньні, праведзеныя ПАН, прыносяць адчувальную фінансавую выгаду.

Remove ads

Замежныя прадстаўніцтвы

ПАН мае філіі ў Брусэлі, Маскве, Парыжы, Рыме і Вене, а таксама Цэнтар навуковых дасьледаваньняў у Бэрліне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads