Палац Сташыца

палац у Варшаве (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Сташыца
Remove ads

Палац Сташыца (па-польску: Pałac Staszica) — палац у Варшаве.

Славутасьць
Палац Сташыца
Thumb
КраінаПольшча
ГорадВаршава
Адрасвуліца Новы Сьвет[d] (72) і Сьвятакрыская вуліца[d] (4)
Каардынаты52°14′16″ пн. ш. 21°01′06″ у. д.
Архітэктурны стыльнэаклясыцызм
Аўтар праектуАнтоніё Карацы (1820),
Уладзімер Пакроўскі (1890),
Марыян Лялевіч (1924)
ЗаснавальнікСтаніслаў Сташыц
Дата заснаваньня1820
Будаваньне18201823 гады
Статуснерухомая славутасьць[d][1]
Палац Сташыца на мапе Польшчы
Thumb
Палац Сташыца
Палац Сташыца
Палац Сташыца на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац Сташыца, перабудаваны ў псэўдарускім стылі. 1890—1924.

Пабудаваны ў 1820—1823 гадах па замове Станіслава Сташыца. Будынак узьведзены ў клясычным стылі па праекце архітэктара Антоніё Караццы. Будынак быў пераданы Сташыцам варшаўскаму Таварыству сяброў навукі — першай польскай навуковай арганізацыі.

У 1830 годзе перад будынкам быў адкрыты помнік Мікалаю Капэрніку работы скульптара Бэртэля Торвальдсэна.

Пасьля Польскага паўстаньня 1830 году таварыства сяброў навукі было закрытае, у будынку разьмягчалася кіраўніцтва дзяржаўнай лятэрэі.

У 1857—1862 гадах у будынку разьмяшчалася Варшаўская мэдыка-хірургічная акадэмія. У канцы XIX ст. у будынку разьмяшчалася 1-я мужчынская гімназія (расейская). У 1890 годзе сэнатар А. Л. Апухцін прапанаваў перабудаваць будынак у псэўдарускім стылі, што і было зроблена па праекце архітэктара Ўладзімера Пакроўскага. У будынку была ўстроеная дамавая царква Сьвятой Тацьцяны.

У 1924—1926 гадах будынак быў перабудаваны ў нэаклясычным стылі па праекце Марыяна Лялевіча. У міжваенныя гады ў будынку разьмяшчалася некалькі навуковых арганізацыяў: Варшаўскае навуковае таварыства, каса ім. Мяноўскага, Дзяржаўны мэтэаралягічны інстытут і Археалягічны музэй Варшавы.

Палац быў пашкоджаны падчас аблогі Варшавы ў 1939 годзе і сур’ёзна пашкоджаны ў 1944-м падчас Варшаўскага паўстаньня.

У 1946—1950 гадах палац быў адноўлены. У цяперашні час будынак належыць Польскай акадэміі навук.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads