Польская балтыйская філярмонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польская балтыйская філярмонія імя Фрыдэрыка Шапэна — заснаваная ў 1945 годзе ў Гданьску як мескі сымфанічны аркестар. Першы канцэрт адбыўся 29 верасьня ў Сопаце. У 1949 прыняла назву Польская балтыйская філярмонія. У 1953 годзе філярмонія была злучаная з опэрай і працягнула дзейнасьць пад назвай Польская балтыйская опэра і філярмонія. У 1993 годзе ў асобную ўстанову была вылучаная Польская балтыйская філярмонія імя Фрыдэрыка Шапэна ў складзе сфармаванага ў 1974 годзе новага сымфанічнага аркестру. У 2007 годзе філярмоніі передадзены арган з Катэдральнага сабору ў Лязане[1].
Будынак, у якім разьмяшчаецца філярмонія, пабудаваны ў 1897-1898 гг. фірмай Siemens & Halske як электрастанцыя[1]. Польская балтыйская філярмонія была абраная як месца для правядзеньня канфэрэнцыі Вікіманія 2010, якая прысьвечаная разьвіцьцю вікі-праектаў, і ўзначальваецца Фундацыяй «Вікімэдыя».
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads