Польская грамадзянская стража
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польская грамадзянская стража пры Польскім камітэце грамадзкай бясьпекі ў Менску Літоўскім (па-польску: Polska Straż Obywatelska przy Polskim Komitecie Bezpieczeństwa Publicznego w Mińsku Litewskim) — польская парамілітарная арганізацыя, якая дзейнічала ў Менску, пачаткова з дазволу бальшавіцкіх уладаў, а з студзеня 1918 у кансьпірацыі.
Польская грамадзянская страж была створана 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 году ў Менску з ініцыятывы мясцовай Польскай супольнасьці. У гэты дзень адбыўся ўстаноўчы сход, на якім былі прынятыяа яе рэгулямін і ўлады. Узначаліў яе былы мэр Менску, Станіслаў Хшонстоўскі, а яго намесьнікамі сталі Станіслаў Алевіньскі і прыхільнік бальшавікоў Ян Барыла. Афіцыйнай галоўнай мэтай Стражы была забяспечаньне жыцьця і маёмасьці жыхароў горада. Пачаткова яна дзейнічала афіцыйна, за дазволам блашавіцкіх рэвалюцыйных уладаў. 18 студзеня Ян Барыла выдаў патрэбаваньне разбраіць арганізацыю. 23 студзеня адбылася кансьпірацыйная сустрэча Штабу Стражы (бяз Барылы) з чальцамі Камітэту грамадзкай бясьпекі Польскай рады Мінскай зямлі. На яе была прынятае рашэньне пра пераход Стражы да падпольнай дзейнасьці і прадаўжаньне сакрэтнага вайсковага нашучаньня яе сяброў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратүра
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads