Поліакрылят

палімэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Поліакрылят
Remove ads

Поліакрыляты, акрылятныя палімэрыпалімэрная група, атрымваная з акрылятных манамэраў. Такія плястыкі адметныя сваёй празрыстасьцю, устойлівасьцю да ламаньня і гнуткасьцю. Шырока прымяняюцца ў касмэтыцы, напрыклад у лаках для пазногцяў, і ў клеях[1].

Thumb
Структура палімэру поліакрыляту

Акрылявыя элястамэры

Акрылявы элястамэр — агульны тэрмін відаў сынтэтычнага каўчуку, асноўны складнік якіх — алькілэстэр акрылявай кісьлі (этыль- або бутыльэстэр). Акрылявы элястамэр валодае характарыстыкамі цепла- і алеяўстойлівасьці, здольны вытрымліваць тэмпэратуры 170—180 ℃. Выкарыстоўваецца пераважна для вырабу алейных сальнікаў і аўтамабільных запчастак.

Да холаду матэрыял менш устойлівы: мінімальная тэмпэратура насычэньня складае −15 — −30 ℃.

Remove ads

Прымяненьне

  • Поліакрыльная эмульсія, водныя лакафарбавыя пакрыцьці
  • Акрылявая фарба
  • Акрылявае валакно
  • Водараспушчальныя загушчальнікі на поліакрыляце натру, палімэры для вытворчасьці супэруцягальнага палімэру(d) (СУП), які выкарыстоўваецца ў аднаразовых падгузках
  • Акрылявая смала як адчувальны да ціску клей
  • «Супэрклей», гандлёвая назва цыянаакрыляту
  • Арганічнае шкло, альбо плексіглас
  • У касмэтыцы як рэалягійныя мадыфікатары і ўтваральнікі плёнкі
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads