Акрылявая кісьля
хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акры́лявая кі́сьля (ІЮПАК: прапэно́евая кісьля) — арганічнае злучэньне формулы CH2=CHCOOH. Найпрасьцейшая ненасычаная карбонавая кісьля, якая складаецца зь вінільнай групы, наўпрост злучанай з карбонакіслым канчаткам. Бясколерная вадкасьць з характэрным едкім ці даўкім пахам. Зьмешваецца з вадой, сьпіртамі, этэрамі і хляраформам.
Remove ads
Вытворчасьць
Акрылявую кісьлю атрымліваюць атляненьнем прапэну, які зьяўляецца пабочным прадуктам вырабу этылену і бэнзіну:
- 2 CH2=CHCH3 + 3 O2 → 2 CH2=CHCO2H + 2 H2O
Ранейшыя спосабы здабываньня акрылявай кісьлі і ейных эстэраў былі адкінутыя з прычыны неэканамічнасьці ці шкоды для вакольнага асяродзьдзя. Распрацоўваюцца спосабы атрыманьня кісьлі з прапану, значна таньнейшага за прапэн.
Рэакцыі і выкарыстаньне
Акрылявая кісьля праводзіць тыповыя рэакцыі карбонавых кісьляў. Пры рэакцыях з сьпіртамі ўтварае адпаведны эстэр. Эстэры і солі акрылявай кісьлі называюцца акрылятамі або прапэнаатамі. Найбольш распаўсюджанымі эстэрамі ёсьць мэтыл, бутыл, этыл і 2-этылгексылакрылят.
Акрылявая кісьля і ейныя эстэры лёгка спалучаюцца міжсобку (утвараючы поліакрылявую кісьлю) ці зь іншымі манамэрамі (акрылямідам, акрылянітрылам, злучэньнямі вінілу, стыролам і бутадыенам), утвараючы гомапалімэры або супалімэры, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці розных плястмасаў, пакрыцьцяў, клеяў, элястамэраў, масьцікі для падлогаў і фарбаў.
Remove ads
Бясьпека
Акрылявая кісьля выклікае значнае раздражненьне і разьядае скуру і дыхальную сыстэму. Пры трапляньні ў вочы можа пазбавіць зроку. Пры кароткім узьдзеяньні шкоды не наносіць, але працяглае ўдыханьне можа прывесьці да набраканьня лёгкіх. ЛД50 — 340 мг/кг (пацукі, аральна).
Акрылявая кісьля ўваходзіць у склад тытунёвага дыму.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads