Помнік Максіму Танку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Максіму Танку
Remove ads

По́мнік Максі́му Та́нку — адзіны ў Беларусі помнік паэту й перакладчыку Максіму Танку. Адкрыты 5 сьнежня 2014 року ў Мядзеле ля гарадзкога Дому культуры[1] на пляцы Шаранговіча[2].

помнік
Помнік Максіму Танку
Thumb
КраінаБеларусь
ГорадМядзел
Аўтар праектуІван Міско, Аляксандар Фінскі, Армэн Сардараў
Дата заснаваньня2014
Будаваньне5 сьнежня 2014 (10 гадоў таму)—5 сьнежня 2014 (2014-12-05Tале)

Конкурс на стварэньне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годзьдзя зь дня нараджэньня паэта[3].

Remove ads

Апісаньне

Помнік створаны паводле праекту скульптараў Івана Міско, Аляксандра Фінскага й архітэктара Армэна Сардарава.

Помнік вышынёй амаль у 3 мэтры ўяўляе сабой бронзавую фігуру паэта ў поўны рост, якая ўсталяваная на гранітным пастамэнце вышынёй у 1 мэтар[4]. Непадалёк ад яе зьмешчаны валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе выбітыя радкі зь верша Максіма Танка: «Ёсьць адна песьня песьняў — пра Радзіму»[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads