Аляксандар Фінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Міха́йлавіч Фі́нскі (2 сьнежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі скульптар. Дацэнт катэдры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011)[1]
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1978 году. Працуе ў манумэнтальнай і станковай скульптуры. З 1984 году — сябра Беларускага Саюзу мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрнату па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 году. Жыве і працуе ў Менску[2].
Творчасьць
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музэі імя П. Масьленікава, Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музэю[2].
Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазыцыя «Калыска» ў парку імя Я.Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, аб’ёмнапрасторавая кампазыцыя са сьвятлом «Багі Алімпу» для банку «Алімп», мэмарыяльная дошка кампазытару У. Алоўнікаву (усе ў Менску); кампазыцыі «Беларускія сьвяты» для Беларускага культурнага цэнтру ў г. Дортмунд (Нямеччына) і «Анёл-ахоўнік» у парку Нясьвіжу, а таксама кампазыцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Баляда аб міры», «Разьвітаньне», «Чаканьне», «Востраў смутку»[2]. Акрамя таго:
— мэмарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекту Леанід Левін, скульптар Аляксандар Фінскі, мастак Сьвятлана Каткова)[3][4]
— помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгі Фёдараў і Натальля Цавік)[5][6]
— помнік А. Міцкевічу ў Менску (у суаўтарстве з А. Засьпіцкім, архітэктар Георгі Фёдараў)[7]
— скульптурныя кампазыцыі для Нацыянальнага тэатру опэры і балету ў Менску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)[8]
— знак «Нулявы кілямэтар» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)
— мэмарыял «Яма. Менскае гета» ў Менску (архітэктар, і кіраўнік праекту Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)[9]
— помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)
- помнік С. Полацкаму ў Полацку
- Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балета Рэспублікі Беларусь
- Мэмарыял «Яма» на вуліцы Мельнікайтэ ў Менску
Remove ads
Навуковыя працы
- Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
- Фінскі А. Час вызначае прыярытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
- Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads