Помнік Свабоды (Рыга)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́мнік Свабо́ды (па-латыску: Brīvības piemineklis) — помнік у сталіцы Латвіі Рызе, усталяваны ў 1935 року ў памяць пра загінулых у барацьбе за незалежнасьць Латвіі. Знаходзіцца ў цэнтры места на бульвары Брывібас (бел. Свабоды)[2]. Аўтар помніку — скульптар Карліс Зале[3].
Манумэнт | |
Помнік Свабоды Brīvības piemineklis | |
![]() | |
Краіна | Латвія |
Места | Рыга |
Каардынаты | 56°57′5.6″ пн. ш. 24°6′47.6″ у. д. |
Тып будынка | стэла |
Аўтар праекту | Карліс Зале |
Будаўнік | Эрнэст Шталбэргс |
Дата заснаваньня | 1935[1] |
Будаваньне | 1931—1935 гады |
Статус | мясцовая славутасьць нацыянальнага значэньня[d][1] |
Помнік Свабоды на мапе Латвіі ![]() ![]() Помнік Свабоды | |
![]() |
Помнік уяўляе сабой вэртыкальную стэлу вышынёю 42 мэтры, выкананую з шэрага і чырвонага граніту, травэртыну, бэтону і медзі. Ля аснаваньня разьмешчаныя скульптуры і барэльефы, якія прадстаўляюць сабой розныя старонкі гісторыі краіны. На вяршыні стаіць сама Свабода ў выглядзе жанчыны з трыма зоркамі — сымбалем трох правінцый Латвіі — Курляндыі, Ліфляндыі і Латгаліі. На фасадзе высечаны надпіс «Tēvzemei un Brīvībai» — «Айчыне і Свабодзе».
Помнік быў збудаваны на народныя ахвяраваньні, ягонае адкрыцьцё адбылося 18 лістапада 1935. Пасьля далучэньня Латвіі да СССР у 1940 помнік хацелі зьнесьці, але дзякуючы ўмяшаньню знакамітага скульптара Веры Мухінай ён быў захаваны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads