Помнік Тарасу Шаўчэнку (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́мнік Тара́су Шаўчэ́нку — помнік вялікаму ўкраінскаму паэту, пісьменніку й мастаку, «будзіцелю нацыі» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку ў Менску (Беларусь).
Славутасьць | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′53″ пн. ш. 27°33′30″ у. д. |
Аўтар праекту | Віктар Ліпаўка, Віктар Крамарэнка |
Дата заснаваньня | 2002 |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску на мапе Беларусі ![]() ![]() Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску | |
![]() |
Гэта першы і адзіны поўнафігурны помнік Кабзару ў Беларусі.
Remove ads
Апісаньне
Помнік устаноўлены ў цэнтральнай частцы Менску — у Сьцяпанаўскім садзе на рагу вуліц Старавіленскай і Кісялёва, побач з будынкам амбасады Ўкраіны, з нагоды 185-рочча зь дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі.
Аўтары помніку — украінскі скульптар Віктар Ліпаўка і беларускі архітэктар Віктар Крамарэнка, які выканаў архітэктурную прывязку манумэнта[1].
Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць Тараса Шаўчэнкі на невялікім падножжы (цэласная скульптура), усталяваную на цыліндрычным круглым пастамэнце з ружовага граніту на круглым стылабаце з таго ж граніту, дапоўненым пакатымі кругавымі лесьвіцамі.
Аўтар адлюстраваў ужо немаладога паэта ў задуменьні; статычнасьці і шаблённасьці ва ўвасабленьні вобраза Кабзара скульптару ўдалося пазьбегнуць. Як у цэлым, так і ў дэталях праглядаецца некаторае падабенства менскага помніку Шаўчэнку на выяву паэта ў маскоўскім помніку Шаўчэнку.
Да крытычных заўваг адносна агульнага выгляду помніка Шаўчэнку ў Мінску варта аднесьці нагрувашчваньне прасторавых фігур ля падножжа манумэнта, а ва ўвасабленьні вобраза паэта можна ўказаць на супярэчлівы, з пункту гледжаньня дасягненьня выразнасьці асобы, адвод ад гледачоў позірку і не да канца прапрацаваную позу фігуры (становішча рук).
Remove ads
Мінуўшчына
Нягледзячы на тое, што за часамі СССР дэкляраваліся прынцыпы міжнацыянальнай дружбы і ўстанаўленьня культурных і іншых сувязяў паміж народамі шматнацыянальнай дзяржавы, нават у суседняй з УССР Савецкай Беларусі, дзе пражывала нямала ўкраінцаў, не існавала ніводнага помніка Тарасу Шаўчэнку.
Устаноўка помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску, першага ў Беларусі, наўпрост зьвязана з функцыянаваньнем Амбасады Ўкраіны ў гэтай краіне. Будаўніцтва ейнага будынку было аб’яднанае з добраўпарадкаваньнем вакольнай тэрыторыі, у прыватнасьці Сьцяпанаўскага сквэру. Ужо тады зьявілася ідэя ўсталяваньня ў гэтым месцы помніка Шаўчэнку, увасобленая праз 2 гады пасьля адкрыцьця новага будынку амбасады.
Помнік Кабзару, садова-паркавыя працы, а таксама ўстаноўка бювэту з артэзіянскай вадой паводле кіеўскай тэхналёгіі сталі падарункамі ўкраінскай сталіцы Менску. Урачыстае ж адкрыцьцё помніка Шаўчэнку 23 красавіка 2002 року з удзелам тагачасных кіеўскага мэра Аляксандра Амельчанкі і менскага Міхаіла Паўлава стала адным з ключавых момантаў дзён Кіева ў Менску[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads