Праваслаўныя палякі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Праваслаўныя палякі[a] назва вернікаў праваслаўнае цэрквы міжваеннае Польшчы, ПНР і сучаснае Польшчы.

Міжваенны час

У 1935 годзе ў Беластоку была заснаванае таварыства «Праваслаўных палякаў імя Ю. Пілсудзкага» пад старшынствам А. Савіцкага. Спыніла дзейнасьць у 1939 годзе пасьля прыходу бальшавікоў. 26 лютага 1936 году ў Горадні была заснаваная грамада «Дом праваслаўных палякаў імя караля С. Баторыя». Заснавальнікамі грамады былі тутэйшыя насельнікі Горадні: І. Марцінкевіч, А. Арцішэвіч, А. Ананчанка, Б. Смольскі. Яны запісвалі ў таварышы работнікаў дзяржаўных службаў, чыгункі, мясцовага самакіраваньня, якія былі праваслаўнага веравызнаньня. Іх дзейнасьць не перашкодзіла ў разбурэньні праваслаўных храмаў у Горадні[1]. 6 лютага 1938 году Аляксандар Ананчанка заявіў, што галоўнаю задачаю дзейнасьці грамады аб’яднаньне ўсіх палякаў праваслаўнага веравызнаньня, іх усебаковая падтрымка, а таксама арганізацыя дыялёгу паміж старэйшым пакаленьнем, якое яшчэ атаясамляе праваслаўе з усходам, і малодшым, што выхоўваецца таварыствам у духу польскасьці і як грамадзяне Польшчы[2]. Спыніла дзейнасьць у 1939 годзе пасьля прыходу бальшавікоў.

Remove ads

ПНР

У часы ПНР любы праваслаўны ў Польшчы зьяўляўся палякам.

Сучасная Польшча

У сучаснай Польшчы становішча падобнае: любы праваслаўны ў Польшчы паляк.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Назва апалячаных праваслаўных беларусаў на Заходняй Беларусі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads