Пракляты ўтульны дом
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пракля́ты ўту́льны дом» (па-расейску: Проклятый уютный дом) — адзін зь першых беларускіх тэлесэрыялаў. (33 сэрыі). Прэм’ера на беларускім тэлебачаньні адбылася 13 студзеня 1999.
Сэрыял зьняты па матывах раману Стэфана Жаромскага «Верная рака».
Дзеяньне адбываецца пад час паўстаньня 1863—1864 гадоў у Заходняй Беларусі. Паранены паўстанец пасьля прайгранай бітвы, рабунку марадзёраў і ўцёкаў ад мясцовых сялянаў, што зьбіраліся яго здаць расейцам, ратуецца ў доме зьбяднелага шляхціча і яго дачкі. За героем палюе жандар царскага войска, ён жа камандзір іншага аддзелу паўстанцаў, брат-блізьнюк забітага жандара.
Фільм здымалі ў будынку бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах[1].
Remove ads
Акторы
- Алена Мазгова
- Данатас Банёніс
- Віталь Рэдзька
- Юры Паплёўка
- Юры Ступакоў
- Уладзімер Арлоў
- Расьціслаў Янкоўскі
- Мікалай Кірычэнка
- Валер Бандарэнка
- Ганна Шут
- Алег Корчыкаў
- Аляксандр Ждановіч
- Генадзь Шкуратаў
- Алёна Сідарава
- Андрэй Дударэнка
- Людзьміла Наўмовіч
- Анатоль Голуб
- Аляксандр Кашпераў
- Міхаіл Пятроў
- Анатоль Цярпіцкі
- Уладзімер Шэлестаў
- Артур Федаровіч
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads