Белтэлерадыёкампанія

дзяржаўная арганізацыя Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Белтэлерадыёкампанія
Remove ads

Белтэлерадыёкампанія — буйны дзяржаўны мэдыяхолдынг Рэспублікі Беларусь, заснаваны ў 1994 годзе замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. Кампанія падтрымлівае прэзыдэнцтва Аляксандара Лукашэнкі й распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку й прапаганду ў Беларусі.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Remove ads

Склад

Белтэлерадыёкампанія аб’ядноўвае агульнадзяржаўныя тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 5», таксама спадарожнікавы «Беларусь 24». Акрамя гэтага, перакрывае частку трансьляцыі расейскага тэлеканала НТБ пад маркай «НТВ-Беларусь». У склад кампаніі ўваходзяць Першы Нацыянальны канал беларускага радыё і радыёстанцыі «Беларусь», «Культура», «Радыюс-FM» і «Сталіца» (беларускамоўнае). У складзе кампаніі знаходзяцца і 5 абласных тэлерадыёкампаніяў.

У падпарадкаваньні мае акадэмічны хор[2], сымфанічны аркестар[3] (галоўны дырыгент Генадзь Праватораў), ансамбль народнай музыкі «Бяседа»[4] (кіраўнік Леанід Захлеўны), дзіцячы хор «Голас дзяцінства»[5] (кіраўніца Алена Новікава), ансамбль «Сымфаніета»[6] (кіраўнік Аляксей Равуцкі).

Remove ads

Дзейнасьць

Паводле Статуту прадметам дзейнасьці кампаніі ёсьць:

  • ладжаньне тэлерадыёвяшчаньня;
  • асьвятленьне ўнутранага і вонкага ўрадаваньня краіны;
  • уплыў на ўтварэньне грамадзкай думкі;
  • стварэньне, назапашваньне, распаўсюд і захоўваньне мастацкіх твораў;
  • эстэтычнае выхаваньне і мастацкая адукацыя;
  • ладжаньне канцэртаў, гастроляў мастацкіх калектываў кампаніі з выпускам і збытам квіткоў;
  • стварэньне тэлерадыёперадачаў сумесна з замежнымі ўстановамі;
  • вызначэньне памеру аўтарскага ўзнагароджаньня за створаныя на заказ творы;
  • здымкі, запіс, тыражаваньне і распаўсюд тэлерадыёперадачаў;
  • грамадазнаўчае дасьледаваньне тэлерадыёаўдыторыі;
  • ладжаньне сьвятаў і спабораў тэлерадыёперадачаў, літаратурных і музычных твораў для тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, выставаў тэлерадыёвяшчаньня;
  • адсыл за мяжу карэспандэнтаў і мастацкіх калектываў;
  • вызначэньне парадку вытворчасьці, тыражаваньня тэлефільмаў і сьпісаньня выдаткаў на іх стварэньне;
  • ухваленьне цэнаў на ствараную тэлерадыёпрадукцыю, тэлерадыёпаслугі і рэкляму;
  • нармаваньне працы работнікаў, вызначэньне расцэнак на працу артыстаў, вытворчых і мастацкіх супрацоўнікаў;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі, ахова іх уласнасьці і нагляд за мэтавым выкарыстаньнем імі вылучаных урадам грошай;
  • зьвесткаабмен з тэлерадыёўстановамі краіны;
  • нагляд за выкананьнем стандартаў і нарматываў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • будаўніцтва ўласных сродкаў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • ладжаньне вонкавагаспадарчай дзейнасьці і ўдзел у гаспадарчых таварыствах з замежнымі ўкладаньнямі;
  • удзел у міжнародных няўрадавых арганізацыях, установах замежных дзяржаваў;
  • распрацоўка і ўнясеньне прапановаў аб зьмене заканадаўства аб тэлебачаньні і радыё;
  • рэклямная і выдавецкая дзейнасьць;
  • ажыцьцяўленьне дзяржаўных мерапрыемстваў, заснаваньне дзяржаўных установаў.

Паўнамоцтвы

Паводле Статуту кампанія мае наступныя паўнамоцтвы:

  • атрыманьне адказу на запыт ва ўрадавыя ўстановы;
  • накіраваньне прадстаўнікоў на нарады дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне ўрадавых і замежных адмыслоўцаў да працы ў кампаніі;
  • бясплатнае ажыцьцяўленьне здымак, запісу і наўпроставай перадачы маніфэстацыяў, пасяджэньняў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, нарадаў у дзяржаўных установах, рэпартажаў зь месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
  • уступленьне ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі;
  • хадайніцтва аб дзяржаўных ўзнагародах журналістам і мастацкім працаўнікам;
  • вызначэньне памеру заахвочвальных выплатаў супрацоўнікам;
  • стварэньне інфармацыйных агенцтваў, выданьне часопісаў і газэтаў;
  • ажыцьцяўленьне лятарэяў дзеля закупу новага абсталяваньня;
  • прысваеньне сродкам тэлерадыёвяшчаньня радыёчастасьцяў, частасьцёвых каналаў у этэры і ў сетках кабэльнага вяшчаньня;
  • продаж вольнага этэрнага часу[7].

Гісторыя

Белтэлерадыёкампанія была створаная 5 жніўня 1994 году замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[8]. Першым кіраўніком быў прызначаны Рыгор Кісель[9]. 28 верасьня А. Лукашэнка падпарадкаваў кампанію сабе[10]. Уласны вэб-сайт займела ў 2000 годзе[11].

На 4 кастрычніка 2007 г. зьяўлялася адзіным прадстаўніком Беларусі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе(be)[12].

17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў[13].

Remove ads

З-за дзяржаўнае прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восеньню 2020 году пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[14]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансіяў у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі разьмешчаны ўжо 160 вакансіяў[15].

Remove ads

З 1993 году Белтэлерадыёкампанія была чальцом Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be), пакуль яе членства не было прыпынена 28 траўня 2021 году па выніках пасьлявыбарчага маніторынгу[16]. Абурэньне аб’яднаньня вызвалі сярод іншага паказы раскаяньняў палітычных зьняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[17]. 30 чэрвеня 2021 году Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be)[18].

Старшыні

  1. Рыгор Кісель (1994—2000)
  2. Віктар Чыкін (2000—2001)[19]
  3. Ягор Рыбакоў (2001—2004)
  4. Уладзімер Мацьвяйчук (2004—2005)
  5. Аляксандар Зімоўскі (2005—2010)
  6. Генадзь Давыдзька (2010—2018)
  7. Іван Эйсмант (з 2018[20])

Цэнзура й прапаганда

Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні й прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму[21][22].

Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на тэлебачаньні існавала сур’ёзная цэнзура[23]. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах словаў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг»[23]. Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[24].

Remove ads

Санкцыі

Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, неаднаразова станавіліся суб’ектамі санкцыяў ўносіліся да Чорнага сьпісу Эўразьвязу[25][26][27][28], траплялі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[26], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[29], Швайцарыі[30][31].

У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу, Канады, Швайцарыі ды Украіны[32].

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Тэлеканалы Беларусі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads