Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва» — лексыкаграфічны звод літаратуразнаўчых тэрмінаў, падрыхтаваны старшынёю гуманітарнай сэкцыі Інстытута беларускай культуры Іванам Луцэвічам (Янкам Купалам) у студзені 1923 году ў Менску, які складаецца зь дзьвюх частак: «Расейска-беларускага слоўніку» і «Слоўніку беларускіх тэрмінаў»[1].

Першапачаткова слоўнік складаўся з 2500 тэрмінаў, але ў выніку рэдактуры ў другое выданьне «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» было ўключана толькі 1706 лексычных адзінак[1]. Купалаўская праца была пазьней выкарыстаная Максімам Гарэцкім у 3-м (1924), а затым 4-м (1926) выданьні «Гісторыі беларускае літэратуры»[2].

Упершыню апублікаваны ў 2003 годзе ў поўным дзевяцітомным зборы твораў Янкі Купалы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads