Пратока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прато́ка[1][2][3] (пралі́ў) — водная прастора, разьмешчаная паміж дзьвюма дзялянкамі сушы і якая злучае сумежныя водныя басэйны або іх часткі.
Характарыстыкі
Пратокі характарызуюцца даўжынёй, найменшай і найбольшай шырынёй і глыбінёй. Таксама паказваецца кірунак і хуткасьць плыні. Для суднаходных пратокаў складзеныя лоцыі.
Самая доўгая пратока на Зямлі — Мазамбіцкая пратока, даўжыня 1760 кілямэтраў. Самая шырокая пратока на Зямлі — пратока Дрэйка, шырыня 820 кілямэтраў.
Клясыфікацыя
Паводле басэйну акіяна
- Пратока, зьмешчаная ў басэйне аднаго акіяна (пратока Дарданэлы, Атлянтычны акіян).
- Пратока, якая злучае басэйны двух акіянаў (Бэрынгава пратока, Ціхі і Паўночны Ледавіты акіян).
Паводле кантынэнтаў
- Пратока, берагі якой належаць аднаму кантынэнту (Скагерак, Эўропа).
- Пратока, берагі якой належаць розным кантынэнтам (Гібральтар, Эўропа і Афрыка).
Паводле тэрытарыяльнай прыналежнасьці або міжнароднага статусу
- Міжнародныя, гэта значыць адкрытыя для праходу суднаў усіх дзяржаваў на роўных умовах (Сынгапурская пратока).
- Уваходныя ў тэрытарыяльныя воды аднаго (Басфор, Турэччына) або некалькіх дзяржаваў (Керчанская пратока, Расея і Украіна). У гэтым выпадку праход суднаў іншых дзяржаваў можа ажыцьцяўляцца на адплатнай або бязвыплатнай аснове.
Remove ads
Найважныя пратокі паводле акіянаў
Атлянтычны акіян
- Вялікі Бэльт
- Басфор
- Гібральтарская пратока
- Дарданэлы
- Дацкая пратока
- Пратока Дэйвіса
- Пратока Дрэйка
- Катэгат
- Кафірэфс
- Керчанская пратока
- Ля-Манш
- Малы Бэльт
- Мэсынская пратока
- Атранта
- Па-дэ-Кале, яна ж Дуўрская
- Скагерак
- Фларыдзкая пратока
- Эрэсун, яна жа Зунд
- Юкатанская пратока
Індыйскі акіян
- Баб-эль-Мандэбская пратока
- Басава пратока
- Мазамбіцкая пратока
- Полцкая пратока
Паўночны Ледавіты акіян
- Пратока Вількіцкага
- Гудзонава пратока
- Пратока Дзьмітрыя Лапцева
- Карскія Вароты
- Пратока Лонга
- Маточкін шар
- Пратока Саньнікава
- Пратока Шокальскага
- Югорскі шар
Ціхі акіян
- Бэрынгава пратока
- Зондзкая пратока
- Карэйская пратока
- Пратока Кука
- Пратока Лапэруза
- Магеланава пратока
- Макасарская пратока
- Малацкая пратока
- Сынгапурская пратока
- Тайванская пратока
- Татарская пратока
- Торэсава пратока
- Цугару, яна ж Сангарская пратока
- Пратока Карымата
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads