Прамень (таварыства)
латвійская грамадзкая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прамень» — грамадзка-культурная таварыства беларусаў Латвіі.
5 кастрычніка 1990 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Прамень», у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра «Раніца» і многія члены Беларускага таварыства «Сьвітанак». Зарэгістравана ў 1993 годзе. У складзе таварыства каля 200 таварышаў з Рыгі і яе прыгарада[1].
Займаецца захаваньнем і папулярызацыяй беларускай культуры, арганізацыяй і правядзеньнем культурных мерапрыемстваў у Латвіі, удзелам у мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі[1].
З 1990 года пры таварыстве дзейнічае ансамбаль беларускай народнай песьні «Надзея», якім з 2016 года правіць мастацкі кіраўнік Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фэстывалях[1].
Пры таварыстве таксама дзейнічае Беларускі вакальны ансамбаль супляменнікаў «Вытокі» імя С. Клімава, якім кіруе Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альбэрт Інжоян[1].
Remove ads
Кіраўнікі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads