Прамудрасьць Божая (Скарына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прамудрасьць Божая («Премудрости Божией книга») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 19 студзеня 1518 году.
Remove ads
Зьмест кнігі
На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена на руский языкъ докторомъ Франъцискомъ Скорининымъ сыномъ из славнаго града Полоцька»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франциска Скорины в книгу Пермудрости Божией». На 3-30 аркушах выдадзены тэкст 19 разьдзелаў кнігі. На 31 аркушы зьмешчана «Молитва Манасии царя Иудина его же молящеся къ Господу Богу поименый в неволи Вавилонъской». Гэтая малітва была ўключана ў склад «Азбукі» І. Фёдарава, надрукаванай у Львове ў 1574 годзе. На апошнім аркушы даецца пасьляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасьці выданьня
Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркушу, аб’ём — 32 аркушы, якія сабраны ў 4 сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на адваротным баку аркушу ўверсе справа, гэта адзінае выданьне з такім тыпам фаліцыяціі ў Скарыны. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Добраславеньне» (тытульны аркуш), 2 застаўкамі і 22 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам зьмешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца, які трымаюць аголеныя дзеці. На апошнім аркушы даецца застаўка з выявай дзікіх людзей, якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты, а паміж імі шчыт з «зацьменьнем сонца». Такая самая застаўка сустракаецца яшчэ ў 5 праскіх выданьнях Скарыны.
Захавалася 10 асобнікаў выданьня, зь іх 6 — поўныя.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads