Прасьнічка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прасьнічка» (па-польску: Prząśniczka) — верш Яна Чачота, напісаны ў 1840-х гадох і апублікаваны ў альманаху «Rubon» у 1845 годзе ў паэтычным цыкле «Песенькі». Пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам.
У 1897 годзе менскі археоляг Генрых Татур пераклаў гэтую песьню на беларускую мову пад назвай «Прадкі».
Remove ads
Апісаньне
Алюзіі
Верш «Прасьнічка» тэматычна блізкі зь вядомаю песьняй князя Антонія Генрыха Радзівіла «За калаўроткам»[1]. У гэтай песьні дзяўчына прадзе нітку, а перажываньні хлопца поруч зьвязаныя з чаканьнем ўзаемнасьці. Тое, што ў песьні Антонія Генрыха толькі мелася на ўвазе і трымала героя ў напружанасьці, у «Прасьнічцы» Яна Чачота пераўтварылася ў сапраўднасьць.
На думку Ўладзімер Мархеля, сумненьні ў трываласьці шчасьця радзівілаўскага героя былі навярэджаныя працяглаю самотаю і безузаемным каханьнем Яна Чачота да Зосі Малеўскай, сястры філямата Францішка Малеўскага і дачкі рэктара Віленскага ўнівэрсытэту Сымона Малеўскага[1].
Сюжэт
Маладзіца-прыгажуня прадзе ніткі на вячорах поруч зь іншымі дзяўчатамі, памяць якіх пра каханага такая ж доўгая, як іх пража. Да маладзіцы, нарачоны якой паехаў у «Кралевец віцінай», заляцаецца іншы хлопец, і праз тры дні яе нітка рвецца і заканчаецца вернасьць далёкаму любаму, яе шчокі заліваюцца сорамам.
Песьня сканчаецца лёгкім дакорам, скіраваным на легкадумную, хоць і сарамяжную дзяўчыну.
Музыка
Неўзабаве пасьля публікацыі верша польскі кампазытар Станіслаў Манюшка напісаў на яго словы музыку і апублікаваў гэты твор у трэцім «Хатнім сьпеўніку». У XIX стагодзьдзі «Прасьнічка» была адной з найпапулярнейшых песень у Польшчы[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads