Генрых Татур
беларускі гісторык, археоляг, краязнавец, калекцыянэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́нрых Хрыстафо́равіч Та́тур (1846, Менск — 1907) — беларускі гісторык, археоляг, краязнавец, калекцыянэр.
Remove ads
Біяграфія
Чалец Менскага статыстычнага камітэту, павятовы маршалак дваранства. 3 1874 году вёў археалягічныя раскопкі ў Менскай губэрні, склаў яе археалягічную мапу з апісаньнем помнікаў. На Койданаўшчыне дасьледаваў археалягічныя помнікі ў вёсках Баравіках, Васілеўшчыне, Грычыне, Курганьні, Шпільках ды іншых[1].
Аўтар кнігі «Археалягічнае значэньне Менскай губэрні» (1878), «Нарысу археалягічных помнікаў на прасторы Менскай губэрні і яе археалягічнага значэньня» (1892). У выніку паездак па Меншчыне падрыхтаваў вялікі альбом археалягічных помнікаў (1893).
Стварыў у Менску багаты прыватны музэй па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і ўнікальную бібліятэку. Падтрымліваў зьвязкі з Карусем Каганцом, менскімі гімназістамі.
Па сьмерці навукоўца ягоныя зборы прададзеныя за мяжу. Некалькі працаў захавалася ў рукапісах.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads