Ап’яненьне

хвароба, выкліканая ўжываньнем этанолю From Wikipedia, the free encyclopedia

Ап’яненьне
Remove ads

Ап’яне́ньнехвароба, выкліканая ўжываньнем этанолю.

Хуткія факты Сынонімы, Спэцыяльнасьць ...

Пагражае сьмерцю ад паралюшу дыханьня[1].

Remove ads

Праявы

Прыкметамі ап’яненьня служаць патлівасьць, пачырваненьне твару, бляск вачэй і пачашчаны пульс. Таксама адзначаецца гучнае прамаўляньне, зьніжэньне засяроджанасьці ўвагі і завышаная самаацэнка. Ваніты ўзьнікаюць у якасьці абарончага адказу арганізму на атручаньне. Абцяжарваюцца дыханьне і рух[1].

Лячэньне

Пры лячэньні ад ап’яненьня ўнутрывенна праз кропельніцу ўводзяць 4%-ую рашчыну соды, гемадэз і полііённую рашчыну для вываду атруты. Таксама прызначаюць прыём 5%-ых рашчынаў такіх вітамінаў, як тыямін (Б1) па 2 мілілітры, пірыдаксін (Б6) і аскарбінавая кісьля (Ц). Унутрыцяглічна і ўнутрывенна праз кропельніцу цягам 1,5 гадзіны ўводзяць мэтадаксіл. Пасьля спыненьня прыёму сьпіртовых напояў прызначаюць унутрывеннае ўвядзеньне тыясульфату натру і дымэркапролу для абясшкоджваньня атруты[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads