Пра грацыю і годнасьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пра грацыю і годнасьць
Remove ads

«Пра гра́цыю і го́днасьць» (па-нямецку: Ueber Anmuth und Würde) — філязофскі ліст Фрыдрыха Шылера, апублікаваны ў сярэдзіне чэрвеня 1793 году ў часопісе «Новая талія». У гэтым творы Шылер упершыню рознабакова прааналізаваў філязофію Імануіла Канта.

Thumb
Фрыдрых Шылер на выяве Гэрхарда фон Кюгельгена

Погляды

Паэт выступаў супраць суровага і адарванага кантаўскага аскетызму ў вобласьці маралі. Ён разглядаў патрабаваньні Канта аб падаўленьні ўсіх пачуцьцёвых імкненьняў дзеля абстрактнага маральнага абавязку ў якасьці пурытанскае варожасьці зямным уцехам жыцьця.

У супрацьвагу гэтаму Шылер абараняў пачуцьцёвую прыроду чалавека і імкнуўся абгрунтаваць ідэал вольнага, гарманічнага разьвіцьця чалавечае асобы. Гэты ідээл ён характарызаваў пры дапамозе паняцьцяў «грацыі» і «прыгожай душы», супрацьпастаўляючы іх выключна фізычнае прыгажосьці, з аднаго боку, і ідэі абстрактнага аскетычнага абавязка, зь іншага.

Па Шылеру, гармонію паміж «грацыяй» і «годнасьцю» павінна аднавіць «прыгожая душа», якая апрыёрна надзеленая маральнымі якасьцямі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads