Пружанскае піва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пружанскае піва
Remove ads

Гісто́рыя піваварэ́ньня на Пружа́ншчыне

Thumb
Этыкетка піва польскага бровару братоў Памяранцаў

Вялікае Княства Літоўскае

Расейская імпэрыя

У 1835 року ў Пружанах заснаваны бровар. У 1910 ім валодаў Памяранец, было зварана 60 тыс. дал піва пры 14 працаўніках. Завод меў склады ў Кобрыні, Шарашове й іншых местах[1].

На адной зь піўных бутэлек гэтага бровару выяўленая сыгнатура вырабніка — гуты ў Таргуўку[2]. Гэта было досыць вялікае прадпрыемства, пра якое «Адрасная кніга фабрычнага промыслу каралеўства Польскага на 1904 рок» паведамляла: 279 працаўнікоў, вартасьць прадукцыі складае 380 000 рублёў. У попісе зазначана, што гута вырабляла «бутэлькі зь зялёнага, паўбелага, белага і рознакаляровага шкла»[3].

Remove ads

Польская Рэспубліка (1918—1939)

У 1925—1940 роках у Пружане дзейнічаў паравы бровар братоў Памяранец (польск. Browar Parowy Braci Pomeraniec w Prużanie)[4]. Зьвесткі пра яго захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Берасьцейскай вобласьці («польскі» аддзел)[5].

Вядома пра існаваньне бровару ў Ружанах[5].

Рэспубліка Беларусь

У 1995, ва ўмовах недахопу на мясцовым рынку бутэлечнага піва, якое карысталася вялікім попытам за межамі краіны, кіраўнік пружанскай раённай сельгасхіміі Аляксандар Юркевіч вырашыў стварыць у Пружанах даччынае акцыянэрнае таварыства «ВПБ». Да праекту далучыўся старшыня калгасу «Рассвет» Яўген Кудзінаў, які разьлічваў заняцца культываваньнем півавараннага ячменю і хмелю замест імпартнае сыравіны, якой карысталіся ў той час[6].

Прадпрыемства «ВПБ» выпускала піва пад гандлёвымі маркамі «Герольд» і «Пружанскае». Знаходзілася па адрасе вул. Лазо, 18.

Пасьля прызначэньня Юркевіча на пасаду кіраўніка раённае ўправы сельскае гаспадаркі, а пазьней і кіраўніка адміністрацыі раёну праект паступова згорнуты[6]. У 2004 вытворчасьць піва спыненая[7]. На базе гэтага прадпрыемства пэўны час працягваў працу плодакансэрвавы камбінат.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads