Прывід пяра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Прывід пяра»[7] (па-ангельску: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысэра і сцэнарыста Рамана Палянскага[8]. Экранізацыя рамана «Прывід» ангельскага пісьменьніка Робэрта Гарыса, які стаў суаўтарам сцэнарыя[9] Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс[8].

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін зь іх гіне, не пасьпеўшы выканаць заказ — успаміны былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Лянга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда», які яшчэ не здагадваецца, што гэтая работа можа аказацца сьмяротна небясьпечнай, бо жыцьцяпіс прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы[7].

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Бэрлінскага кінафэстывалю. У шырокі пракат карціна ўпершыню выйшла ў Нямеччыне 18 лютага 2010 года[10]. Беларускі пракат фільма пачаўся 5 жніўня 2010 году.

Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі і адзначаны мноствам прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку «Сярэбраным мядзьведзем» за найлепшую рэжысуру на Бэрлінскім кінафэстывалі, шасьцю «Эўрапейскімі кінапрэміямі», у тым ліку за найлепшы фільм, а таксама чатырма прэміямі «Сэзар».

Remove ads

Зьмест

Галоўны герой фільма — «прывід пяра», літаратурны найміт (Юэн Мак-Грэгар). Яго імя застаецца невядомым. Пра яго мінулае амаль нічога не вядома. Ён кавалер зь Лёндану, які зарабляе на жыцьцё напісаньнем успамінаў для знакамітасьцяў, мае вялікі пісьменьніцкі досьвед, віртуозна валодае пяром, але вядомы толькі ў самых вузкіх колах. Такое рэзюмэ ідэальна падыходзіць для работы, якую яму прапанавала выдавецкая фірма «Райнгарт»: завяршыць успаміны былога брытанскага прэм’ер-міністра Адама Лянга (Пірс Броснан). Папярэднік «прывіда» — памочнік Лянга Майк Мак-Ара — нядаўна ўтапіўся.

Пісьменьнік неадкладна вылятае ў Злучаныя Штаты і на пароме дабіраецца да вострава, дзе зараз жыве Адам Лянг са сваёй жонкай Рут (Алівія Уільямс), сакратаркай Амэліяй Блай (Кім Кэтрал) і іншымі набліжанымі. Ва ўльтрасучасным доме экс-прэм’ера са шклянымі сьценамі і халодным абстрактным дызайнам ён пачынае работу над рукапісамі, якія патрабуюць істотнай дапрацоўкі. Амэлія забараняе пісьменьніку выносіць рукапісы Мак-Ары з дому, падкрэсьліваючы, што яны ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.

Прыбыцьцё «прывіда» на востраў супадае з пачаткам палітычнага скандалу. Былы міністр замежных спраў Рычард Райкарт (Роберт П’ю) публічна абвінавачвае Лянга ў тым, што ён санкцыянаваў незаконны захоп падазраваных у тэрарызме і іх перадачу ЦРУ, дзе яны падвяргаліся катаваньням, што зьяўляецца ваенным злачынствам. Цяпер за межамі ЗША Лянгу пагражае перасьлед Міжнароднага крымінальнага суда, юрысдыкцыя якога прызнана практычна ўсімі краінамі сьвету. Ужо на наступны дзень натоўпы пратэстоўцаў і рэпарцёраў апанавалі востраў. Насуперак парадам сваёй жонкі, Лянг з сакратаркай адпраўляецца з візітам у Вашынгтон. Тым часам «прывід», каб ня стаць ахвярай перасьледу пратэстоўцаў, змушаны пераехаць у дом Лянга і заняць пакой свайго папярэдніка па напісаньні ўспамінаў. У пакоі Мак-Ары ён выпадкова знаходзіць схаваныя рэчы, якія ўказваюць на існаваньне нейкай таямніцы. Сярод іх ёсьць канвэрт з фотаздымкамі маладога Лянга. На адным зь іх запісаны нумар тэлефона; «прывід» тэлефануе і, даведаўшыся, што гэта тэлефон Райкарта, не ўступае ў размову.

Падчас паездкі на ровары, «прывід» выпадкова сутыкаецца зь мясцовым старажылам (Ілай Уолак), які пераканаўча даводзіць, што цячэньне ні ў якім разе не магло выкінуць цела Мак-Ары ў тым месцы, дзе яго знайшлі. Між іншым, ён сьцьвярджае, што яго суседка бачыла святло ліхтароў на беразе ў ноч, калі загінуў Мак-Ара, але потым звалілася зь лесьвіцы і цяпер ляжыць у коме. У той жа дзень падчас вячэры паміж «прывідам» і Рут заходзіць размова пра сьмерць Мак-Ары і пісьменьнік вырашае падзяліцца з Рут гісторыяй, пачутай ад старога. Рут моцна ўсхвалявана, яна прызнаецца, што таксама мела падазрэньні пра сьмерці Мак-Ары. Зьнянацку яна выбягае пад дождж «прачысьціць мазгі», просячы пакінуць яе адну. Сярод ночы наскрозь прамоклая Рут прыходзіць да «прывіда» ў спальню і расказвае, што перад сьмерцю Мак-Ары ён моцна пасварыўся з Лянгам, але прычыны ёй невядомы. Рут моцна ўсхвалявана і расстроена, і пісьменьнік дазваляе ёй застацца зь ім. Яны праводзяць ноч разам.

Наступнай раніцай «прывід» бярэ машыну для гасьцей, якой раней часта карыстаўся Мак-Ара, і адпраўляецца назад у гатэль, але спадарожнікавы навігатар настойліва рэкамендуе ехаць у іншае месца. Здагадваючыся, што навігатар можа ўказаць апошні маршрут, па якім езьдзіў Мак-Ара, «прывід» вырашае ехаць, як кажа навігатар. Так ён трапляе на паром, перапраўляецца на «вялікую зямлю» і, прыбыўшы да нейкага дому, высьвятляе, што гэта дом прафэсара Пола Эмэта (Том Уілкінсан). Гэта імя знаёмае пісьменьніку: Эмэт апісаны ў рукапісе ўспамінаў, а на двух фотаздымках з тайніка Мак-Ары Лянг і Эмэт разам. Нягледзячы на фотаздымкі, Эмэт не прызнае блізкага знаёмства зь Лянгам. Калі пісьменьнік выказвае здагадку, што Мак-Ара прыязджаў да Эмэта ў ноч перад гібельлю, Эмэт адмаўляе сустрэчу з Мак-Арам і дае зразумець пісьменьніку, што не збіраецца размаўляць на гэту тэму. «Прывід» пакідае дом Эмэта і выпраўляецца ў зваротную дарогу, але ў пагоню за ім пускаецца невядомы чорны аўтамабіль. Літаратару ўдаецца адарвацца ад «хваста» і пасьпець на апошні паром. Аднак перад самым адплыцьцём на паром прыязджаюць і яго перасьледнікі. «Прывід» ратуецца бегствам і, пакінуўшы машыну на пароме, сыходзіць на бераг і спыняецца на ноч у невялікім матэлі на паромнай прыстані.

«Прывіду» няма да каго зьвярнуцца па дапамогу, і ён вырашае набраць нумар Райкарта. Той згаджаецца на сустрэчу. Чакаючы Райкарта, пісьменьнік шукае даныя на Эмэта ў інтэрнэце і трапляе на інфармацыю, якая зьвязвае яго з ЦРУ. Падчас сустрэчы Райкарт сьцьвярджае, што менавіта Мак-Ара даў яму дакумэнты, што злучаюць Лянга з «катавальнымі палётамі». Акрамя іншага Райкарт сьцьвярджае, што Мак-Ара перад самай сьмерцю знайшоў нешта надзвычай важнае і зашыфраваў у «пачатку» рукапісаў. Райкарт праглядвае пачатак рукапісу, які атрымаў ад «прывіда», але нічога асаблівага не знаходзіць. У сваю чаргу пісьменьнік дзеліцца інфармацыяй пра магчымую сувязь Эмэта і Лянга, а Райкарт тлумачыць, як рашэньні Лянга ў часы, калі той быў прэм’ерам, былі на карысьць ЗША. Тым часам «прывіду» тэлефануе сам Лянг і прапануе падабраць яго на прыватным самалёце. Падчас палёту пісьменьнік абвінавачвае Лянга ў тым, што ён завэрбаваны Эмэтам агент ЦРУ. Лянг высьмейвае гэтыя падазрэньні і прапануе працягнуць гэтую размову па вяртаньні. Аднак пры выхадзе з самалёта Лянга забівае адзін з пратэстуючых.

Тым ня менш, пісьменнюьніку прапануюць скончыць кнігу для пасьмяротнага выданьня, якое цяпер бясспрэчна стане бэстсэлерам. Амэлія запрашае «прывіда» на прэзэнтацыю кнігі ў Лёндане, дзе ў гутарцы прыгадвае, што амэрыканцы сапраўды лічылі кнігу пагрозай нацыянальнай бясьпекі, і што гэта неяк тычылася «пачаткаў». Пісьменьнік заўважае, што на прэзэнтацыі прысутнічае Пол Эмэт, і Амэлія тлумачыць, што ён быў выкладчыкам Рут у Гарвардзе. Зьнянацку «прывід» робіць адкрыцьцё: таямніца была зашыфравана першымі словамі кожнага раздзела ў рукапісе. Склаўшы словы ў сказ, «прывід» чытае: «Жонка Лянга Рут была завэрбавана ў якасьці агента ЦРУ прафэсарам Полам Эмэтам з Гарвардзкага ўнівэрсітэту». Ён прыходзіць да высновы, што Рут зьяўлялася сувязным зьвяном паміж ЦРУ і прэм’ерам.

«Прывід» перадае запіску Рут, дэманструючы сваё адкрыцьцё. Калі яна разгортвае запіску і бачыць пісьменьніка, той падымае келіх, каб паказаць, што ўсё ведае. Рут імгненна перагаворвае з Эмэтам і іншымі сваімі памочнікамі. Пісьменьнік выходзіць з будынку і спрабуе ўзяць таксі, але беспасьпяхова. Калі ён перасякае вуліцу, чорны аўтамабіль на поўным хаду зьбівае яго. Старонкі рукапісу разьлятаюцца па вуліцы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads