Прыгоды жоўтай валізкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыгоды жоўтай валізкі (па-расейску: Приключения жёлтого чемоданчика) — савецкая музычная кінакамэдыя рэжысэра Ільлі Фрэза 1970 году. Экранізацыя аднайменнай аповесьці Соф’і Пракоф’евай.
Здымкі фільму праходзілі пераважна ў Таліне (у Старым горадзе і ў раёне Мустамяэ), а таксама ў Маскве.
Remove ads
Сюжэт
У адным сонечным горадзе жылі незвычайныя хлопчык Пеця і дзяўчынка Тома. Тома была «каралеўнай-несьмяянай», бо ніколі не ўсьміхалася і часта плакала. А Пеця быў баязьліўцам, яму бракавала сьмеласьці. І вось мама Пеці і тата Томы вырашылі зьвярнуцца да доктару. Доктар быў незвычайным. ён меў ледзянцы ад страху, а пры дапамозе іншых цукерак ён лячыў ад злосьці і падступства, глупства, смутку, хлусьні, балбатні.
Але абставіны склаліся так, што валізка жоўтага колеру з цуда-лекамі трапіла ў чужыя рукі. Пад пагрозай апынуліся жыцьці Томінай бабулі, лётчыка Вяроўкіна — Томінага таты, дрэсіроўшчыка тыграў Буланкіна.
Томіна бабуля, доктар, Тома й Пеця выправіліся на пошук валізкі з чароўнымі лекамі.
Remove ads
У ролях
- Тацяна Пельтцэр — Ганна Пятроўна Вяроўкіна, бабуля Томы
- Яўген Лебедзеў — дзіцячы доктар
- Натальля Селязьнёва — Пецева мама
- Барыс Быстроў — лётчык Вяроўкін — Томін тата
- Ларыса Ціханава — Віялета
- Віктар Ціханаў — Буланкін
- Яўген Весьнік — камандзір неба
- Канстанцін Кунтышаў — прараб
- Андрэй Громаў — Пеця
- Вікторыя Чарнакова — Тома
- Хуліганы:
- Аляксандар Кавалераў — галоўны
- Яўген Модэль — другі
- Сяргей Радзівонаў — трэці
- Ігар Ваяводзін — балбатун
Remove ads
Здымачная група
- Сцэнарысты: Соф'я Пракоф'ева, Ільля Фрэз
- Рэжысэр: Ільля Фрэз
- Мастак-пастаноўшчык: Ной Сэндэраў
- Галоўны апэратар: МІхаіл Кірылаў
- Кампазытар: Ян Фрэнкель
Вонкавыя спасылкі
- Прыгоды жоўтай валізкі (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads