Яўген Лебедзеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Ле́бедзеў (нар. 29 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Мёраў».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец «Віцебску». Пачаў кар’еру ў фарм-клюбе «Віцебск-2», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сэзоне 2012 году. Па заканчэньні сэзону 2012 году поруч з таварышам па камандзе Мікалаем Золатавым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сэзоне 2013 году выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дублюючых складаў, а сам з 18 галамі стаў найлепшым бамбардзірам. Да сэзону 2014 году рыхтаваўся ўжо з асноўным складам «Шахцёра», але ў красавіку 2014 году дзеля здабыцьця практыкі быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[3]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе «Граніта», чым дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.
У сьнежні 2014 году вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4]. Некаторы час рыхтаваўся да сэзону разам з гарнякамі, а ў лютым 2015 году разам зь Мікалаем Золатавым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сэзону[5]. У віцебскім клюбе адразу замацаваўся ў якасьці гульца асноўнага складу. Ужо ў першым сваім матчы па вяртаньні ў «Віцебск», 22 сакавіка 2015 году супраць менскага «Дынама» ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі, адзначыўся голам (выніковы лік 2:1 на карысьць «Віцебску»). 11 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта», дзе на 34-й хвіліне ўсталяваў канчатковы лік (1:1). У жніўні адсутнічаў праз траўму, пазьней вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэньні сэзону 2015 году вярнуўся ў «Шахцёр», разам зь якім пачаў падрыхтоўку да наступнага сэзону. Аднак, у лютым прыбыў на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў сакавіку стаў гульцом гэтага клюбу[6]. Пачатак сэзону 2016 году прапусьціў праз пашкоджаньне, у траўні вярнуўся на поле і стаў гульцом першага складу навапалачанаў. У студзені 2017 году вярнуўся ў Салігорск[7]. У лютым 2017 году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Тарпэда»[8]. У сьнежні 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[9].
У першай палове 2018 году выступаў за клюб «Ворша»[10], а ў жніўні прыяднаўся да мазырскай «Славію»[11]. Да сканчэньня году, у якім «Славія» атрымала перамогу ў Першай лізе, згуляў за каманду ў трох матчах, пасьля чаго пакінуў клюб. У ліпені 2019 году зноў стаў гульцом да «Воршы»[12], гуляў там да канца сэзону. У красавіку 2020 году далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў жніўні таго ж году перайшоў у пінскую «Хвалю»[13], дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2021 году пачынаў трэнавацца з «Хваляй», але неўзабаве паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[14]. У лютым 2021 году ўзмоцніў шыхты «Слоніму-2017»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[16]. У пачатку 2022 году далучыўся да «Мёраў».
Міжнародная
Улетку 2013 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Гішпаніі. 25 студзеня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым матчы адзначыўся голам і галявой перадачай.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads