Прысутныя месцы (Менск)

Менск From Wikipedia, the free encyclopedia

Прысутныя месцы (Менск)
Remove ads

Прысу́тныя ме́сцы — будынак манастырскага корпусу манастыра базылянаў у Менску, які пазьней выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. Уваходзіць у Ансамбль Плошчы Свабоды.

Славутасьць
Прысутныя месцы
Thumb
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Адраспл. Свабоды, 23
Каардынаты53°54′13.02″ пн. ш. 27°33′26.58″ у. д.
Аўтар праектуЛ. Садоўскі, К. Хршчановіч
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Прысутныя месцы на мапе Беларусі
Thumb
Прысутныя месцы
Прысутныя месцы
Прысутныя месцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рыгор Міранскі. Будынак Менскіх губэрнскіх прысутных месцаў. Пач. XX ст.

Корпус былога манастыра базылянаў быў выкарыстаны для будынку Прысутных месцаў. У 1840 годзе архітэктарам К. Хршчановічам складаецца праект перабудовы манастыра[1]. Працы па рэканструкцыі былі завершаныя да 1852 году[2]. Будынак Прысутных месцаў зь невялікімі зьмяненьнямі дайшоў да нашага часу, да 1982 г. вядомы як Дом прафсаюзаў.

Remove ads

Архітэктура

Будынак манастыра (пл. Свабоды, 23/19) уяўляе сабой трохпавярховы аб’ём прастакутны ў пляне з нутраным дворыкам, арыентаваны галоўным фасадам на плошчу Свабоды. Цэнтральная частка вылучаная неглыбокім рызалітам, завершаная складаным ступеньчатым атыкам. Над галоўным уваходам невялікі балькон з мэталёвай агароджай. Паміж першым і другім паверхамі карнізны пояс. Накрыты вальмавым дахам. Сьцены рытмічна расчлянёныя прастакутнымі аконнымі праёмамі, якія на другім паверсе дэкараваныя прамымі сандрыкамі. Фасад завершаны фрызавым поясам з трыгліфамі й карнізам з сухарыкамі. Плястыка дваровага фасаду ўзбагачаная рызалітамі, плоскімі лапаткамі. У інтэр’еры скляпеньні першага паверху крыжовыя[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads