Пры апазнаньні — затрымаць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пры апазна́ньні — затрыма́ць» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Хомчанкі (1983). Складаецца з дваццаці трох разьдзелаў. Кніга прысьвечаная беларускаму паэту Францішку Багушэвічу.
Remove ads
Сюжэт
Судовы сьледчы Францішак Багушэвіч са сваім памочнікам Патапенкам займаецца раскрыцьцём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднаго разу, рассьледуючы чарговае злачынства, якое ўсе палічылі за падпал, Багушэвіч натыкаецца на доказы больш сур’ёзнай справы. Паступова сьледчы разумее, што ў горадзе хаваецца тэрарыст-«бамбіст», які вырабляе выбуховыя прыстасаваньні для барацьбы з расейскай уладай.
Ідучы па сьлядах злачынцы, Францішак дазнаецца, што злодзей — гэта Сяргей Сілаеў, вядомы ў горадзе як пан Сакалоўскі. Ён даўні знаёмы Багушэвіча, бо шмат гадоў таму, падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў, выратаваў яго. Сьледчы спрабуе выратаваць Сяргея, якому здрадзілі і па якога адправілі жандараў. Сілаеў, што хацеў у гэты дзень ажаніцца са сваёй каханкаю Нонай, змушаны ўцякаць разам зь ёю.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads