Беларуская Палічка
беларуская вэб-бачына From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларуская Палічка» — найстарэйшая й найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе[1] беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам[2] коштам уласнай стыпэндыі[3].
Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаваньні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнэр, сыстэмны адміністратар ды сканавальнік. На час заснаваньня ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі ды займаліся стварэньнем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі разьмешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па сьлядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча ды «Невядомая вайна: 1654—1667» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор». Найбольшаю папулярнасьцю нязьменна карыстаюцца пяць кнігаў:
- «Біблія» (выданьне ў перакладзе Васіля Сёмухі)[4]
- «Беларускія летапісы і хронікі». Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7[5]
- «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» // Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. Менск, 1999[6]
- «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» Арлова й Сагановіча. Менск, 1997[7]
- ды ангельскамоўная «Belarusian cuisine» («Беларуская кухня»)[8]
Да лета 2005 году пры сайце дзейнічаў і форум («Гасьцёўня»)[1][9]. З 2001 году «Беларуская Палічка» зьмяніла адрас на knihi.com[10].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads