Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 году — датэрміновыя выбары, якія былі прызначаныя празь сьмерць прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Першы тур адбыўся 20 чэрвеня, у ім ні адзін з кандыдатаў не набраў большасьці галасоў. У другім туры 4 ліпеня Браніслаў Камароўскі перамог Яраслава Качынскага.
Працэдуры
Выбары прызначыў, у адпаведнасьці з канстытуцыяй, маршалак сойму Браніслаў Камароўскі 21 красавіка 2010 году[1]. Каб прайсьці афіцыйную рэгістрацыю, кожны жадаючы стаць кандыдатам у прэзыдэнты мусіў сабраць сто тысячаў подпісаў грамадзян. Змаглі гэта зрабіць 10 асобаў[2].
Вынікі выбараў


Першы тур выбараў адбыўся 20 чэрвеня 2010 году. Паколькі ніводны кандыдат ня здолеў атрымаць больш за 50% галасоў, быў прызначаны другі тур выбараў, які адбыўся 4 ліпеня. У ім узялі ўдзел двое кандытатаў, якія атрымалі найбольшую колькасьць галасоў — гэта Браніслаў Камароўскі (41,54%) ды Яраслаў Качынскі (36,46%).[3]
Першы тур
Другі тур
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads