Браніслаў Камароўскі

польскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Браніслаў Камароўскі
Remove ads

Брані́слаў Мары́я Камаро́ўскі (польск. Bronisław Maria Komorowski; нар. 4 чэрвеня 1952 году ў Абарніках Сьлёнскіх)[4] — польскі палітык, прэзыдэнт Польшчы (2010—2015).

Хуткія факты Прэзыдэнт Польшчы, Прэм’ер-міністар ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і графа Зыгмунта Леона Камароўскага гербу Корчак, прафэсара афрыканістыкі, ды Ядвігі з Шалькоўскіх[5]. Яго сям’я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Летувы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і расейцаў захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў[6].

Браніслаў Камароўскі шмат гадоў быў зьвязаны з рухам скаўтаў, быў інструктарам. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. За студэнцкім часам уваходзіў у студэнцкі гурток, быў яго старшынём. У 1977—1980 гадох стажыраваўся ў рэдакцыі каталіцкай газэты.

За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. Быў выдаўцом газэты, у 1980 годзе сядзеў у турме за падрыхтоўку маніфэстацыі. За часам ваеннага становішча быў інтэрнаваны. Пасьля, да 1989 году быў настаўнікам у ніжэйшай духоўнай сэмінарыі ў Непакалянаве.

У 19891990 гадох зьяўляўся дырэктарам кабінэту міністра ў адміністрацыі савету міністраў. У 19901993 гадох быў намесьнікам міністра нацыянальнай абароны, у 20002001 гадох быў міністрам нацыянальнай абароны. З 1991 да 2007 году выбіраўся дэпутатам Сойму, у 20052007 гадох быў намесьнікам маршалка Сойму, а ў 2007 году стаў маршалкам Сойму.

Па прычыне сьмерці Леха Качыньскага, з 10 красавіка 2010 году выконваў абавязкі прэзыдэнта Польшчы. 4 ліпеня 2010 году абраны прэзыдэнтам, уступіў ва ўрад 6 жніўня. У 2015 году балятаваўся ў чаргавых прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры ягоным супернікам быў Анджэй Дуда, і ў выніку ня быў пераабраны.

Доктар honoris causa Унівэрсытэту Мыкаляса Рамэріса ў Вільні (2008).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads