Прэкуле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэ́куле (па-летувіску: Prekulė) — горад у заходняй Летуве, знаходзіцца ў Клайпедзкім раёне Клайпедзкага павету за 20 кілямэтраў ад Клайпеды. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Малая Летува. Праз горад цячэ рака Мінія. Прэкуле зьяўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Клайпеда — Савецк[1].
Remove ads
Гісторыя
Назва Прэкуле ўпершыню ўзгадваецца ў першай палове ХVI стагодзьдзя. Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), і гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад ягонага прозьвішча пайшла і новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню зьявілася на мапе ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касьцёл.
У 1609 годзе, падчас Польска-швэдзкай вайны 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае польска-літвінскімі войскамі. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касьцёл.
У 1905 годзе паселішча, якое цяпер мела назву «Prökuls», знаходзілася ў складзе Прусіі, мела 500 дамоў і было заселенае пераважна лютэранамі. Перад Другой Сусьветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.
Пасьля 1921 году Прэкуле апынулася ў складзе Левувы. Статус гораду Прэкуле атрымала ў 1948 годзе.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Прыекулэ
- Прыекулі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads