Прэм’ер-дывізіён чэмпіянату Ірляндыі па футболе 2023 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-дывізіён 2023 году — 39-ы розыгрыш Прэм’ер-дывізіёну, які праходзіў з 17 лютага па 3 лістапада 2023 году. Улічваючы Дывізіён А, які быў папярэднікам Прэм’ер-дывізіёну і меў статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 103-і розыгрыш чэмпіянату Ірляндыі ў найвышэйшым дывізіёне.

Чэмпіёнам стаў «Шэмрак Ровэрз», які тым самым здабыў свой 21-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Корк Сіці» прасунуўся зь Першага дывізіёну, замяніўшы «Фін Гарпс».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. «Сэнт-Патрыкс Атлетык» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Ірляндыі. Кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, якую б ён меў зыходзячы са свайго месца ў лізе, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Баг ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходны матч

Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з другога па пятае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Ўотэрфард» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы зь дзявятай камандай Прэм’ер-дывізіёну, «Корк Сіці». Перамогу ў дадатковы час здабыў «Ўотэрфард» і павысіўся ў Прэм’ер-дывізіён, а «Корк Сіці» адправіўся ў Першы дывізіён.

Больш інфармацыі Ўотэрфард, 2:1 (д. ч.) ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads