Прэм’ер-дывізіён чэмпіянату Ірляндыі па футболе 2024 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-дывізіён 2024 году — 40-ы розыгрыш Прэм’ер-дывізіёну, які праходзіў з 16 лютага па 1 лістапада 2024 году. Улічваючы Дывізіён А, які быў папярэднікам Прэм’ер-дывізіёну і меў статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 104-ы розыгрыш чэмпіянату Ірляндыі ў найвышэйшым дывізіёне.

Чэмпіёнам стаў «Шэлбурн», які тым самым здабыў свой 14-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Голўэй Юнайтэд» і «Ўотэрфард» прасунуліся зь Першага дывізіёну, замяніўшы «Корк Сіці» і «Унівэрсытэцкі Коледж Дубліна».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. «Драгеда Юнайтэд» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Ірляндыі, аднак УЭФА выключыў клюб зь Лігі канфэрэнцыяў з-за правіла пра супольнае валоданьне, бо «Драгеда Юнайтэд» меў тых жа ўладальнікаў, што і іншы ўдзельнік Лігі канфэрэнцыяў, дацкі «Сылькебарг». Паколькі ніякі іншы ірляндзі клюб не атрымаў ліцэнзію УЭФА, то ад краіны засталіся толькі два ўдзельнікі ў Лізе канфэрэнцыяў. «Шэмрак Ровэрз» пры гэтым замест першага кваліфікацыйнага раўнду пачаў з другога, гэтак жа як і тыранскае «Дынама» — пераможца Кубка Альбаніі, наступнай паводле рэйтынгу асацыяцыі.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Баг ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходны матч

Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з другога па пятае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Брэй Ўондэрэрз» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы зь дзявятай камандай Прэм’ер-дывізіёну, «Драгеда Юнайтэд». Перамогу здабыў «Драгеда Юнайтэд», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Больш інфармацыі Брэй Ўондэрэрз, 1:3 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads