Прэм’ер-ліга чэмпіянату Босьніі і Герцагавіны па футболе 2023—2024 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-ліга 2023—2024 гадоў — 24-ы розыгрыш Прэм’ер-лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Босьніі і Герцагавіны, які праходзіў з 29 ліпеня 2023 году па 26 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Борац», які тым самым здабыў свой трэці тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь лігаў другога дывізіёну — «Габэла» (зь Першай лігі Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны) і «Зьвіезда 09» (зь Першай лігі Рэспублікі Сэрбскай). Гэтыя клюбы замянілі «Леотар» і «Слабаду».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: rezultati.com
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў; 9) Дадатковыя матчы. (Крытэрыі 2 і 3 не ўжываюцца для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. «Зрынскі» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Босьніі і Герцагавіны. Кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная другой камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
  2. З «Сараева» зьнялі 3 пункты.
Remove ads

Вынікі гульняў

1—22 туры

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Бор ...
Крыніца: rezultati.com
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

23—33 туры

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Бор ...
Крыніца: rezultati.com
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads