Прэм’ер-ліга чэмпіянату Босьніі і Герцагавіны па футболе 2024—2025 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-ліга 2024—2025 гадоў — 25-ы розыгрыш Прэм’ер-лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Босьніі і Герцагавіны, які праходзіў з 3 жніўня 2024 году па 31 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стаў «Зрынскі», які тым самым здабыў свой дзявяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь лігаў другога дывізіёну — «Слабада» (зь Першай лігі Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны) і «Раднік» (зь Першай лігі Рэспублікі Сэрбскай). Гэтыя клюбы замянілі «Тузла Сіці» і «Зьвіезду 09».
Табліца
Крыніца: rezultati.com
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў; 9) Дадатковыя матчы. (Крытэрыі 2 і 3 не ўжываюцца для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:

- «Сараева» кваліфікавалася ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Босьніі і Герцагавіны. Кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная трэцяй камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
Remove ads
Вынікі гульняў
1—22 туры
23—33 туры
Remove ads
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці пераходныя матчы паміж «Посуш’ем», якое заняла дзявятае месца ў Прэм’ер-лізе, і «Ступчаніцай», якая заняла першае месца ў Першай лізе Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны. Матчы, спачатку прызначаныя на 18 і 21 чэрвеня 2025 году, перанесьлі на 22 і 25 чэрвеня з-за таго, што «Ступчаніца» не атрымала ліцэнзію на ўдзел у Прэм’ер-лізе. 19 чэрвеня пераходныя матчы скасавалі пасьля таго, як адхілілі апэляцыю «Ступчаніцы» на неатрыманьне ліцэнзіі, клюбы засталіся ў сваіх лігах[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads