Прэм’ер-ліга чэмпіянату Паўночнай Ірляндыі па футболе 2023—2024 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-ліга 2023—2024 гадоў — 123-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Ірляндыі, які праходзіў з 4 жніўня 2023 году па 27 красавіка 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Ларн», які тым самым здабыў другі тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Дангэнан Сўіфтс»), а «Лахгол» прасунуўся з Чэмпіёншыпу, замяніўшы «Портадаўн».
Табліца
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Жарабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Жарабя.
Заўвагі:
Remove ads
Вынікі гульняў
1—22 туры
23—33 туры
34—38 туры
Пасьля 33 тураў табліцу падзялілі на дзьве групы, і кожны клюб па адным разе (дома або ў гасьцях) згуляў з кожным іншым клюбам са сваёй групы.
Remove ads
Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў
Клюбы, якія занялі месцы з трэцяга па сёмае, мусілі трапіць у плэй-оф, пераможца якога здабыў кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў. Аднак паколькі «Кліфтанвіл», які заняў трэцяе месца ў лізе, кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Паўночнай Ірляндыі, то ў плэй-оф засталіся чатыры каманды. Матчы прайшлі 1 і 6 траўня 2024 году.
Паўфіналы | Фінал | ||||||
Крузэйдэрз | 3 | ||||||
Карык Рэйнджарз | 1 | ||||||
Крузэйдэрз | 3 | ||||||
Колрэйн | 2 | ||||||
Глентаран | 0 | ||||||
Колрэйн | 3 |
Remove ads
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Балімэна Юнайтэд», які заняў 11-е месца ў Прэм’ер-лізе, і «Інстытутам», які заняў другое месца ў Чэмпіёншыпе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Балімэна Юнайтэд», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads