Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-ліга 2019—2020 гадоў — 123-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Шатляндыі. Сэзон пачаўся 3 жніўня 2019 году, апошнія матчы згулялі 11 сакавіка 2020 году, пасьля чаго 13 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі ў зьвязку з пандэміяй каранавірусу.

18 траўня 2020 году Шатляндзкая прафэсійная футбольная ліга прыняла рашэньне пра завяршэньне турніру. Табліца станам на 13 сакавіка стала канчатковай, для вызначэньня месцаў ужылі сярэднюю колькасьць набраных пунктаў за гульню. Чэмпіёнам прызналі «Сэлтык», які тым самым здабыў свой 51-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне. «Гартс», які быў на апошнім месцы, панізілі ў Чэмпіёншып, з-за чаго клюб зьвярнуўся ў суд, але безвынікова.

Remove ads

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Рос Каўнці» прасунуўся з Чэмпіёншыпу, замяніўшы «Дандзі».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Прэм’ер-Ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты ў сярэднім за гульню; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў, камандаў на паніжэньне, падзелу на шасьцёркі перад другім этапам).
Заўвагі:
  1. Кубак Шатляндыі адклалі з-за пандэміі каранавірусу і не завяршылі да апошняй даты рэгістрацыі УЭФА (3 жніўня 2020 году), таму кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла другой камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы — чацьвёртай камандзе лігі.
Remove ads

Вынікі гульняў

1—22 туры

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Абэ ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

23—33 туры

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Абэ ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads