Псэўданавука

ненавуковая дзейнасьць, якая прадстаўляецца навуковай From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Псэўданаву́ка (ад грэц. ψευδής — «ілжывы»), таксама лжэнавука — дзейнасьць альбо навучаньне якой, зьяўляецца няпраўдай, якую прадстаўнікі выдаюць за навуку.

Псэўданавука — тое, што не зьяўляецца сапраўднай навукай, а толькі выдаецца за яе[1].

Прадстаўнікі псэўданавук і самі псэўданавукі распаўсюджваюць псэўданавуковыя ідэі, якія могуць пагоршыць стан розуму чалавека. Таксама псэўданавукі могуць панесьці за сабой такія наступствы як пагоршваньне здароўя, і нават страта жыцьця[2].

Псэўданавукі абапіраюцца на навукі, робяць навуковы выгляд, але толькі імітуюць іх. Яны не ставяць перад сабой мэту пазнаньня дзейнасьці[3]. Ілжэнавукі матывуюцца дасягненьнем неадкладнага рэзультату жаданага.

Распаўсюджанасьць псэўданавук ідзе ад абяцанага імі атрымліваньня жаданага простымі шляхамі. Тое, што лжэнавукі ня доказна растлумачваюць рэлігійныя, нацыянальныя й палітычныя пытаньні таксама надае ім распаўсюджанасьць[4].

Псэўданавуковыя тэорыя ў гісторыі вылучалі й вядомыя навукоўцы, якія мелі навуковыя ступені й званьні, да прыкладу акадэмік АН СССР М. Я. Марр, акадэмік РАН А. Ц. Фаменка, А. А. Клёсаў, Пітагор і інш[5][6][7].

Да псэўданавук не адносяцца тыя канцэпцыі рэлігіяў, мастацтва, маралі, філязофіі й інш., што напроста ўстарэлі з разьвіцьцём навукі, альбо не прэтэндуюць на ролю навукі[8].

Remove ads

Паходжаньне тэрміну

Слова «псэўданавука» існавала ў літаратуры як мінімум з канца XVIII стагодьдзя. Так, да прыкладу, ахарактарызавалі ў 1796 годзе альхімію[9].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads